людзі наогул, народ

люд зб. м. — Слаўг., Чач., Драг., Маз., Лоеў., Смален. р. (Насовіч, Дабравольскі, Янкова, ГЧ, Мат. апыт.),
людзі м. — агульн. (ГЧ, Дабравольскі, Мат. апыт),
людзіна ж. 'чалавек' — Кобр., Драг., Лоеў. (Янкова, Мат. апыт.),
людкове мн. — Гарадз. (Мат. Гарадз.),
люднасць ж. — мясц. (Насовіч),
людства зб. н. — мясц. (Насовіч),
мір зб. м. — Пух., Светлагор., Чач., Драг., Лоеў. (НС, Янкова, Мат. Гом., Мат. апыт.),
народ зб. н. — агульн. (ТС, ГЧ, Мат. апыт.).

Паведаміць пра недакладнасьць