мужчына, асоба, процілеглая жанчыне па полу.

мужчына м. — паўдн.-усх. з., паўн.-зах. з., Смален. р. (Мат. Гарадз., Мат. Гом., ГЧ, Дабравольскі, Насовіч, Цыхун, Шатэрнік, Юрчанка, Янкоўскі),
мужчызна м. — Гом. р., паўн.-зах. з., Вілен. р. (СПЗБ, НЛГ, Н. сл-сць),
мужчыніска м. экспр. — Слон. (ЖНС),
мужык м. — усх.-пал. р., Гарадз., Пух., Слаўг. (ТС, СЦБ, Мат. Гом., ГЧ, Цыхун, Янкова),
мужычыла н. пагардл. — Жытк. (ТС),
чалавек м. — зах.-пал. г., Астр. (СПЗБ, ТС),
чалавечына м. павеліч. — Стол. (ТС, Насовіч),
дзядзька м. — Гарадз., Гл., Кобр., Хойн., Зах.-бран. р. (ЖНшС, ГЧ, Насовіч, Растаргуеў, Цыхун, Янкоўскі),
дзядзё м. — Слон. (Мат. Гарадз.),
дзядзя м. — Смален. р. (Станкевіч, Насовіч),
дзед м. — мясц. (Насовіч),
малажак м. 'малады мужчына' — Бял. (Яўсееў),
старычонак м. 'пажылы, старыкаваты мужчына' — Мсцісл. (Юрчанка);

малады нежанаты мужчына:
хлопец м., хлопцы мн., хлопчык м. памянш. — агульн., Зах.-бран. р. (ЛАБНГ, СПЗБ, ТС, Мат. Гарадз., Мат. Гом., ГЧ, Каспяровіч, Насовіч, Растаргуеў, Цыхун, Шатэрнік, Юрчанка, Янкоўскі),
хлапец м. — паўн.-зах. з., спарадычна паўдн.-усх. з., Віц. р., Вілен. р. (ЛАБНГ, СПЗБ, Мат. Гарадз., Каспяровіч, Насовіч),
хлапчына м., хлапчынка м. памянш. — Чэрв. р., Гом. р., Драг., Стол., Жытк. (ЛАБНГ, ТС, НЛГ, Насовіч, Шатэрнік),
хлапчышча н. экспр. — Слон., Жытк. (ТС),
хлапчыска м. — Стол. (ЖНС),
хлапчанё м. неадабр. — Лаг. (Варлыга),
хлапіна м. — Слон. (ЛАБНГ, ЖНшС),
хлапак м. — Мядз. (ЛАБНГ),
хлоп м. — Добр. (ЛАБНГ),
малец м. — паўн.-усх. д., Акц., Лун., Гарадз., Латгал. р., Зах.-бран. р. (ЛАБНГ, СПЗБ, СЦБ, Мат. Маг., Мат. дыял. сл., ЖНшС, Бялькевіч, Растаргуеў, Юрчанка),
малойца м., малойцы мн., малайцы мн. — Леп., Навагр. (СПЗБ, ЖНшС),
малойчык м. — Віц. р., Зах.-бран. р., Жытк. (ТС, Каспяровіч, Растаргуеў),
маладзён м. — мясц. (Насовіч),
маладзёнак м. — Чэрв. р., Гом. р. (НЛГ, Шатэрнік),
маладзік м., маладзічок м. памянш. — Ваўк., Бяроз., Стол., Жытк. (ЛАБНГ, ТС, Мат. Гарадз., Насовіч),
маладзец м. — Віц. р., Жытк. (ТС, Каспяровіч),
маладзенец м., младзенец м. — мясц. (Насовіч),
дзяціна м., дзяцінка м. памянш. — зах.-пал. г., Чэрв. р., усх.-маг. р., Зах.-бран. р., Гл. (ДАБМ, ТС, Бялькевіч, Растаргуеў, Шатэрнік, Янкоўскі),
дзяцінка м. — Смален. р., Зах.-бран. р. (Дабравольскі, Станкевіч),
дзяцінец м. — Жытк. (ТС),
дзяцюк м. — паўн.-зах. з., Віц. р., Чэрв. р., Рэч., Жытк., Смален. р. (ДАБМ, СПЗБ, ТС, СЦБ, Мат. Гарадз., З нар. сл., Варлыга, Дабравольскі, Каспяровіч, Насовіч, Станкевіч, Шатэрнік),
дзецючок м. — Мядз., Маз. (СЦБ, ГЧ),
дзяцюрно н. — Іўеў. (Сл. Гарадз.),
парань м. — усх.-маг. р., Гом. р. (НЛГ, Бялькевіч),
кавалер м. — Вілен. р. (СПЗБ),
жаніх м. — Смален. р. (Дабравольскі),
бальшун м. асудж. — Стаўб. (СЦБ),
узростак м. — мясц. (Насовіч),
біндус м. лаянк. — мясц. (Насовіч, Станкевіч),
падхлопец м. 'юны хлопец' — Гом. р. (НЛГ),
татуль м. іран. 'вялікі хлопец, старэйшы за іншых' — Беластоц. р. (СПЗБ),
паробак м. 'хлопец, які адслужыў у арміі' — Дзятл. (Сл. Гарадз.),
бултохыс м. 'немалады хлопец' — Кам. (ЖНС);

стары мужчына, дзед:
дзед м., дзядок м. памянш. — агульн. (ЛАБНГ, ТС, СПЗБ, ГЧ, Каспяровіч, Насовіч, Станкевіч, Янкова, Янкоўскі, Мат. апыт.),
дзядуля м., дзядулька м. памянш., дзядуленька м. памянш. — Смарг. (Станкевіч),
дзедзя м. ласк. — Чэрв. р. (Станкевіч),
дзедзька м. ласк. — Віл. (Станкевіч),
дзедзень м. — Смален. р. (Дабравольскі),
дзедзюхна м. — мясц. (Насовіч),
дзедуга м. экспр. — Лоеў. (Янкова),
дзедзюга м. прыніж., дзедзюган м. прыніж. — мясц. (Насовіч),
стары м. — Чэрв. р., Жытк., Зах.-бран. р. (ТС, Растаргуеў, Шатэрнік),
старык м., старычок м. памянш. — усх.-маг. р., Брасл., Вілен. р. (СПЗБ, Бялькевіч),
старэча м. — Стол. (ТС),
старац м. — Пол., Круп., Чэрык., Буда-Каш., Нараўл. (ЛАБНГ),
старавіна м. — Шчуч. (Мат. Гарадз.),
старына м. — Стол. (ТС),
старынушка м. — Верхнядзв. (СПЗБ),
старлыбіна м. — Брасл., Мёр. (СПЗБ, НС),
старман м. — Слон. (Н. сл-сць),
старызна м. лаянк. — мясц. (Насовіч),
старліна м. пагардл. — Лаг. (Варлыга),
старпер м. лаянк. — Слон. (ЖНшС),
выстар м. — мясц. (Насовіч),
выстарак м. — Ушацк. (ЖНшС),
перастарак м. — Чэрв. р., Вілен. р., Лаг. (Варлыга, Станкевіч, Шатэрнік),
старушак м., старушонак м. — Стаўб. (Мат. мен.-мал., Насовіч),
сівак м. — Смален. р. (Дабравольскі),
сівачок м. — Валож. (ЖС, Насовіч),
маршчак м. перан. — Стол. (ТС),
корч м., карчак м. — Навагр. (ЛАБНГ),
збувач м. — Стол., Жытк. (ТС);

ласкавыя звароты да мужчын:
братка м. — Гл. (Янкоўскі),
браценік м., браценнік м. — мясц. (Станкевіч),
браціш м. — Смален. р. (Станкевіч),
саколік м. — Жытк. (ТС),
лябедзік м. — Гл., Смален. р. (Дабравольскі, Янкоўскі),
галубок м. — Чэрв. р., Смарг. (Станкевіч),
галубчык м., голуб м. — Стол., Жытк. (ТС),
гагалёк м. — мясц. (Насовіч, Станкевіч),
казюля м. — Смален. р. (Дабравольскі).

Паведаміць пра недакладнасьць