Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

незамужняя жанчына

халасцячка ж. — Мсцісл. (Юрчанка),
халасцянка ж. — Гарадз. р. (СРЛГ, Н. сл-сць),
дзявушчая прым. — Паст. (СПЗБ),
бязмужняя прым. — Гом. (НЛГ),
беспарна прым. — Стол. (ТС);

старая дзеўка:
дзеўка ж. — Кобр. (ДСБ),
старая дзеўка — Кобр. (ЖНшС),
мікалаеўская дзеўка — Ваўк. (Сцяшковіч),
сталая дзеўка (дзева) ж. — Паст., Лаг. (СПЗБ),
надаўба ж. — Гарад. (ЛАБНГ),
надаба ж. — Ушацк. (ЛАБНГ),
надоб'я ж. — Шарк. (ЛАБНГ),
дзева ж. — Бых., Добр. (ЛАБНГ),
дзявіца ж. — Добр. (ЛАБНГ),
давутка ж. — Вілен. р. (СПЗБ),
сівуха ж. — Жытк. (ТС),
сівуля ж. — Гл. (Янкоўскі),
бабіца ж. — Стол. (ТС),
векавуха ж. — Зах.-бран. р., усх.-маг. р., Смален. р., Круп., Гом. (СПЗБ, СЦБ, НЛГ, Бялькевіч, Дабравольскі, Растаргуеў, Станкевіч),
перастарка ж. — Гом. (НЛГ),
выстарка ж. — Бял. (Яўсееў),
выстарак м. і ж. — Ушацк. (НЛ, ЖНшС),
окыдышчэ н. — Пін. (НЛ),
бабылка ж. — Віц. р., Чэрв. р. (Каспяровіч, Станкевіч, Шатэрнік),
засядзелка ж. — Бял. (Яўсееў),
пераседзелка ж. — Верхнядзв. (Шаталава),
пук м. 'для вызначэння ўжо немаладога ўзросту дзяўчыны, якая не выйшла замуж' — Зах.-бран. р. (Растаргуеў),
стрымка ж. — Гарадз. (ЖНС),
шаснаццатка ж. перан. іран. 'немаладая жанчына, якая не была замужам' — Кліч. (Мат. Маг.);

дзяўчына, да якой заляцаецца хлопец:
ухажорка ж. — Навагр., Ваўк., Лоеў., Чач. (Мат. Гарадз., Янкова, Мат. апыт.),
палюбоўніца ж. — Круп. (СЦБ),
дружына ж. 'дзяўчына, з якой хлопец сябруе, кахаецца' — Пух. (З нар. сл.),
паненка ж. 'жанчына, да якой заляцаюцца' — Уздз. (Мат. мен.-мал.);

засватаная дзяўчына:
засватаная прым. — Навагр., Ваўк. (Мат. Гарадз.),
заручаная ж. — Астр. (Мат. Гарадз.).

Чалавек   Чалавек
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019