Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

жонка, жанчына ў адносінах да мужа.

жонка ж., жоначка ж. памянш. — агульн. (СПЗБ, ТС, ГЧ, Мат. дыял. сл., Каспяровіч, Кучук, Насовіч, Станкевіч, Цыхун, Шатэрнік, Юрчанка),
жонца ж. — Смален. р. (Дабравольскі),
жана ж. — Смален. р., усх.-маг. р., Брасл. (СПЗБ, Бялькевіч, Станкевіч, Дабравольскі),
жона ж. — Стол. (ТС),
жынка ж. — Зах.-бран. р., Пруж., Кам. (СПЗБ, Растаргуеў),
баба ж. — Віц. р., Чэрв. р., Зах.-бран. р., Іўеў., Віл., Малад., Лаг., Гом., Лоеў., Жытк., Стол. (ТС, Мат. Гарадз., Мат. Гом., Мат. дыял. сл., З нар. сл., Варлыга, Каспяровіч, Насовіч, Растаргуеў, Шатэрнік, Янкова),
верніца ж. перан., дамаверка ж., кашніца ж., сумесніца ж., умесніца ж., супружніца ж., палавіна ж. — мясц. (Насовіч),
гаспадыня ж. — Воран. (Мат. Гарадз.),
дружка ж. — Смален. р. (Дабравольскі),
падружжа ж. — мясц. (Насовіч, Станкевіч),
патужніца ж. 'працавітая жонка', паплечніца ж. 'жонка-памочніца' — мясц. (Насовіч, Станкевіч);

назвы жонак па мужу:
салдатка ж. 'жонка салдата' — Брасл., Слаўгарад. (СПЗБ, ГЧ),
жаўнерка ж. 'жонка салдата' — мясц. (Станкевіч),
краўчыха ж. 'жонка краўца' — Кобр. (ЖНшС, Насовіч),
краўцова ж. 'жонка краўца' — Смарг. (СПЗБ),
матушка ж. 'жонка святара' — Чэрв. р., Смален. р., Гарадз., Слаўгарад. (Мат. Гарадз., ГЧ, Шатэрнік, Дабравольскі),
пападзьдзя — Чэрв. р. (Шатэрнік, Насовіч),
дыяканіха ж., дыяканіца ж., дзячыха ж., бакалярыха ж. устар. 'жонка дыякана' — мясц. (Насовіч),
шынкарыха ж. 'жонка шынкара', камандзерша ж. 'жонка камандзіра', енералша ж. 'жонка генерала', маёрша ж. 'жонка маёра', кушнярыха ж. 'жонка скарняка', бондарыха ж. 'жонка бондара', палкоўнічыха ж. 'жонка палкоўніка', эканомка ж. 'жонка эканома', катлярыха ж. 'жонка медніка', кухарыха ж. 'жонка кухара', малярыха ж., маляровая ж. 'жонка мастака', шаўчыха ж. 'жонка шаўца' — мясц. (Насовіч),
каваліха 'жонка каваля' — Чэрв. р., Верхнядзв., Гарад., Шчуч., Круп., Кобр. (СПЗБ, СЦБ, ЖНшС, Шатэрнік, Насовіч),
шкурніца ж. 'жонка гарбара' — Кобр. (ЖНшС),
шаўчыха ж. 'жонка шаўца' — Кобр. (ЖНшС),
ляснічыха 'жонка лесніка' — Чэрв. р. (Шатэрнік),
бляхарыха ж. 'жонка бляхара' — Зэльв. (Н. сл-сць),
бакалярыха ж. 'жонка дзячка або бакалаўра' — мясц. (Станкевіч),
батрачыха 'жонка батрака' — мясц. (Насовіч),
мельнічыха 'жонка мельніка' — Кобр. (ЖНшС).

Чалавек   Чалавек
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019