Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

сям'я, група людзей, якая складаецца з мужа, жонкі, дзяцей і іншых блізкіх сваякоў.

сям'я ж. — Слаўгарад., Буда-Каш., Мсцісл., Жытк. (ТС, ГЧ, Юрчанка),
семейка ж. памянш., семейство зб. н. — Жытк. (ТС),
радзіна ж., радзімка ж. памянш. — мясц. (Станкевіч),
род м. — Лоеў., Чач. (Янкова, Мат. апыт.),
дружына ж. — Воран., Зэльв. (Мат. Гарадз., Сцяцко),
гут м. — Чач. (ГЧ),
кубло н. перан. — Стол. (ТС),
малжэнства н. — мясц. (Насовіч);

вялікая сям'я:
сям'ішча ж. — Лоеў., Чач., Стол. (Янкова, ТС, Мат. апыт.),
царская фамілія 'сям'я са шматлікай колькасцю сваякоў' — Смарг. (Сл. Гарадз.);

галава сям'і:
гаспадар м. — агульн. (ЛАБНГ),
аспадар м. — заходняя частка паўн.-зах. з. (ЛАБНГ),
спадар м. — мясц. (Насовіч),
бальшак — Смален. р. (Дабравольскі),
сімяністы субст. прым. 'гаспадар, у якога вялікая сям'я' — Лаг. (Варлыга),
семяністы прым. 'шматсямейны' — мясц. (Станкевіч);

член сям'і:
сямейнік м. — Карэл. (Сл. Гарадз.),
сям'янка ж. — Віц. р. (Каспяровіч),
сем'енін м. — Жытк. (ТС),
сімянін м. — Лаг. (Варлыга),
ядак м. — Шчуч., Гл. (Мат. Гарадз., Янкоўскі),
чалядзінка ж., чалядзін м. — Смален. р. (Дабравольскі),
пустадомак 'сем'янін, які не прыяе дому, але цягне з дому' — Лаг. (Варлыга),
адліпыш м. 'той, хто аддзяліўся ад сям'і' — мясц. (Насовіч, Станкевіч),
прочнік м., прочніца ж. 'той, хто пакідае сям'ю з-за нягод' — мясц. (Станкевіч),
малімонка ж. 'член сям'і, якому даюцца нейкія прывілеі' — Старадарож. (ЖНшС),
малімончык м. 'член сям'і, якому даюцца нейкія прывілеі' — Драг. (НЛ);

жанаты мужчына:
жанаты прым. — Дзятл., Паст., Стол., Жытк. (СПЗБ, ТС),
жанацік м. — Валож., Нясв., Мсцісл., Буда-Каш. (СЦБ, Мат. мен.-мал., Юрчанка, Мат. апыт.),
пашлюбаваны прым. 'павянчаны' — мясц. (Насовіч),
семянін м. — Стол. (ТС),
сямейны прым., сям'істы прым. — Мсцісл. (Юрчанка);

малады жанаты мужчына:
маладажон м. — Смален. р. (Дабравольскі),
мужавень м. — Віц. р. (Каспяровіч, Станкевіч),
перважэнец м. 'жанаты ў першы раз' — Смален. р. (Дабравольскі),
другажэнец м. 'жанаты ў другі раз' — Смален. р. (Дабравольскі),
жанілка м. 'мнагажэнец' — Ваўк. (Мат. Гарадз.),
распушчанец м. 'мнагажэнец' — Браг. (Мат. Гом.),
перэбежчык м. 'той, хто пакінуў адну жонку і пайшоў да другой' — Жытк. (ТС),
бабажон м. 'той, хто ажаніўся са старой бабай' — мясц. (Насовіч, Станкевіч);

замужняя жанчына:
маладзіца ж., маладзічка ж. памянш. — усх.-пал. р., Гом. р. (Мат. Гом., Насовіч),
мужняя прым. — мясц. (Насовіч),
мужатка ж. — мясц. (Насовіч),
замужка ж. — Докш. (Станкевіч),
кабета ж., кабетка ж. — Мядз. (СЦБ, Насовіч),
кабеціна ж. — Віл., Валож. (СЦБ);

маладая замужняя жанчына:
маладзіца ж. — Зах.-бран. р., Гом. р., Смарг., Астр., Лід., Воран., Шчуч., Гарад., Дзятл., Гл., Чач. (Мат. Гарадз., Мат. Гом., ГЧ, Янкоўскі, Растаргуеў),
маладуха ж. — усх.-маг. р., Зах.-бран. р., Рэч., Жлоб. (Мат. Гом., Бялькевіч, Растаргуеў, Станкевіч),
малодуха ж. — Пруж. (СПЗБ),
мадзіца ж. — Зах.-бран. р. (Растаргуеў),
замужніца ж. — Мсцісл. (Юрчанка);

жанчына, якая толькі што выйшла замуж:
княгіня ж. — Зах.-бран. р. (Растаргуеў);

жанчына, якая выйшла замуж без сватаўства з боку бацькоў мужа:
набіванка ж. — Зах.-бран. р. (Растаргуеў),
набовіч ж., набоіч ж. абразл. — Пух. (ЖС),
набойка ж. — Смален. р. (Дабравольскі);

жанчына, якая на сваю гаспадарку ўзяла мужа:
прымачка ж. — Лаг. (НС, Варлыга, Станкевіч, Насовіч),
прымічка ж. — Саліг. (Н. сл-сць),
прымчыха — Смален. р. (Дабравольскі);

жанчына, якая жыве з мужам без шлюбу:
прычэпа ж. — Кобр. (ЖНшС),
поверэнка ж. — Жытк. (ТС),
паненка ж. 'замужняя жанчына, да якой заляцаецца кавалер' — Уздз. (СЦБ).

Чалавек   Чалавек
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019