дачка, асоба жаночага полу ў адносінах да сваіх бацькоў.

дзеўка ж. — Пух. (СЦБ);

адзіная дачка:
адзіначка ж. — Ашм., Драг. (СПЗБ),
адзініца ж. — Воран., Драг. (СПЗБ),
ядначка ж. — Іўеў. (Сл. Гарадз.),
бальшуха ж. 'старэйшая дачка' — Зах.-бран. р. (Растаргуеў),
мамуля, мамуся ж. 'дачка, якая падобна на маці тварам ці паводзінамі' — Бял. (Яўсееў),
кавалёўна ж. 'дачка каваля' — усх.-маг. р. (Насовіч, Бялькевіч),
маляроўна ж. 'дачка мастака', кухароўна ж. 'дачка кухара', кушняроўна ж. 'дачка кушняра', шаўцоўна ж. 'дачка шаўца', краўцоўна ж. 'дачка краўца', катляроўна ж. 'дачка катляра', пападдзянка ж. 'дачка ўдавы святара', дзякоўна ж. 'дачка дзячка' — Віц. р. (Каспяровіч, Насовіч),
бандароўна ж., бандаранка ж. 'дачка бондара' — Віц. р., Валож. (ЖС, Каспяровіч, Насовіч),
папоўна ж. 'дачка святара' — Смален. р. (Дабравольскі, Насовіч).

Паведаміць пра недакладнасьць