Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

маці, жанчына ў адносінах да сваіх дзяцей.

маці ж. — агульн. (ДАБМ, ТС, ГЧ, Мат. дыял. сл., Мат. Гом., Мат. Гарадз., Варлыга, Цыхун, Шатэрнік, Янкоўскі),
маць ж. — спарадычна Бярэз. р., паўн. р., Паням. р. (ДАБМ),
мацер ж. — спарадычна агульн. (ДАБМ, ГЧ, З нар. сл., Дабравольскі, Каспяровіч, Кучук, Насовіч, Растаргуеў),
мацерка ж. — Ушацк., Малад., Слуц., Бяроз., Мсцісл. (ДАБМ, Мат. дыял. сл., Юрчанка),
матка ж. — агульн., акрамя зах.-пал. г. (ДАБМ, ТС, ГЧ, ЖНшС, Мат. дыял. сл., Мат. Гом, Мат. Гарадз., Каспяровіч, Насовіч, Растаргуеў, Шатэрнік),
матанька ж. ласк. — Гом., Чач. (НЛГ, Мат. апыт.),
матарка ж. — Пух. (СЦБ),
матуля ж. — Вілен. р., Зах.-бран. р., Гарадз., Смарг., Паст., Віл., Жытк. (СПЗБ, ТС, ЖНшС, Насовіч, Растаргуеў),
матухна ж., матушка ж. — Смален. р. (Дабравольскі, Насовіч),
матулька ж. ласк. — Гом., Барыс., Лаг. (НЛГ, СЦБ, Варлыга),
матуся ж. — Віц. р., Смален. р., Зах.-бран. р. (Каспяровіч, Дабравольскі, Растаргуеў),
матуня ж. — Барыс. (СЦБ),
матэнька ж. памянш. — мясц. (Насовіч),
мама ж. — Вілен. р., Віц. р., Гарадз., Воран., Астр., Віл., Пруж., Стол., Жытк., Буда-Каш., Мсцісл., Слаўг. (ТС, Мат. Гарадз., ГЧ, Каспяровіч, Цыхун, Юрчанка),
мамка ж. — Смален. р., Лаг., Чэрв., Жытк. (ТС, СЦБ, Варлыга, Дабравольскі, Шатэрнік),
маманя ж. — Смарг. (СПЗБ),
маменька ж., мамца ж. — Смален. р. (Дабравольскі),
мамуля ж. іран. — Мсцісл. (Юрчанка),
мамухна ж. — усх.-маг. р., Смален. р., Зах.-бран. р. (Бялькевіч, Дабравольскі, Растаргуеў),
мамок ж. — Смален. р. (Дабравольскі),
маміца ж. груб. — Ушацк. (ЖС),
ма ж. 'зварот да маці' — Зах.-бран. р., Свісл., Стол., Жытк. (ТС, Сл. Гарадз., Растаргуеў),
траянка ж. 'жанчына, якая мае траіх дзяцей' — мясц. (Станкевіч),
бязмужка ж. 'жанчына, якая мае дзяцей без мужа', дзяцінуха ж. 'жанчына, у якой малыя дзеці' — Ушацк. (ЖНшС).

Чалавек   Чалавек
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019