сын, асоба мужчынскага полу ў адносінах да сваіх бацькоў.

хлопчык м. — мясц. (Насовіч),
бабіч м. 'сын павітухі, які нарадзіўся пасля таго, як яна стала бабіць' — Івац. (ЖС),
татуля м. перан. 'сын, які чым-н. падобны да бацькі' — Бял. (Яўсееў),
адзінак м. 'адзіны сын у сям'і' — Воран. (Мат. Гарадз.),
дзядзьковец м. 'дзядзькаў сын' — Стол. (ТС),
кавальчук м. 'сын каваля' — Слуц. (ЖНшС),
шаўчонак м. 'сын шаўца', кухаронак м. 'сын кухара', кавалёнак м. 'сын каваля' — мясц. (Насовіч),
бандаронак м. 'сын бондара' — Віц. р. (Каспяровіч, Насовіч),
арандаронак м., рандаронак м. 'сын утрымальніка карчмы' — мясц. (Насовіч),
папянок м., паповіч м. 'сын святара' — Зах.-бран. р., Смален. р. (Растаргуеў, Дабравольскі, Насовіч, Станкевіч),
бакаляронак м. 'сын кліраснага дзяка, дзячка' — мясц. (Станкевіч, Насовіч),
дзячковіч м., дзячаковіч м., дзяковіч м. — Віц. р., Смален. р. (Дабравольскі, Каспяровіч, Насовіч),
маскалёнак м. 'сын салдата', спадарыч м. 'сын спадара' — мясц. (Станкевіч),
павадыронак м. 'сын павадыра' — мясц. (Насовіч, Станкевіч).

Паведаміць пра недакладнасьць