брат, сын у адносінах да другіх дзяцей гэтых жа бацькоў.

брат м. — агульн. (ТС, ГЧ, Мат. Гом., Мат. Гарадз., Мат. дыял. сл., Дабравольскі, Каспяровіч, Станкевіч, Цыхун, Шатэрнік, Янкоўскі),
братка м. ласк. — Вілен. р., Віц. р., Чэрв. р., Смален. р., Стол., Жытк. (СПЗБ, ТС, Дабравольскі, Каспяровіч, Насовіч, Станкевіч, Шатэрнік),
браток м. памянш.-ласк. — Зах.-бран. р., Смарг., Чэрв., Лельч. (ЛАБНГ, Насовіч, Растаргуеў, Станкевіч),
братачка м. ласк., брацік м. — мясц. (Насовіч),
братуля м. ласк. — Віц. р. (Станкевіч),
братуня м. ласк. — (Насовіч),
братуха м., братушка м. — Мсцісл. (Юрчанка),
братухна м. павеліч. — мясц. (Насовіч, Станкевіч),
брацейнік м., браценік м. — Смален. р., Барыс., Асіп., Чэрык., Касц., Шум., Бярэз., Карм., Лоеў., Чач. (ЛАБНГ, Дабравольскі, Станкевіч, Янкова, Мат. апыт.),
брацішка м. — Віц. (ЛАБНГ, Каспяровіч),
брацец м. — усх.-маг. р. (Бялькевіч),
браха м. — Вілен. р. (СПЗБ),
брахна м. ласк. — мясц. (Насовіч),
брахнейка м. памянш.-ласк. — Зах.-бран. р. (Растаргуеў, Станкевіч),
пабраценік м. — мясц. (Станкевіч).

Паведаміць пра недакладнасьць