дзядзька, брат аднаго з бацькоў у адносінах да іх дзяцей.

дзядзька м. — агульн. (СПЗБ, ТС, ГЧ, Мат. Гарадз., ЖНшС, Варлыга, Дабравольскі, Каспяровіч, Насовіч, Станкевіч, Шатэрнік, Янкоўскі),
дзядзя м. — мясц. (Насовіч),
дзядзюшка м. памянш. — Чэрв. р., Зэльв. (Сцяцко, Шатэрнік),
вуек м. — Гарадз. (Цыхун),
вуй 'брат маці' — Іўеў., Астр. (СПЗБ),
вуй м., вуек м. 'брат бацькі' — Воран. (Мат. Гарадз.),
вуяшак м. 'дваюрадны брат бацькі або маці' — Воран. (Мат. Гарадз.),
стрый м., стрыёк м. 'дзядзька па бацьку' — мясц. (Насовіч).

Паведаміць пра недакладнасьць