нявестка, жонка сына.

нявестка ж. — агульн. (ЛАБНГ, ТС, ГЧ, ЖНшС, Мат. дыял. сл., Мат. Гарадз., Мат. Гом., Бялькевіч, Варлыга, Каспяровіч, Насовіч, Юрчанка, Янкоўскі),
нявеста ж. — Гарадз. р., Паст., Астр., Шчуч., Маст., Смарг., Мёр., Барыс., Кругл., Круп., Бял. (ЛАБНГ, З нар. сл.),
нявехна ж. — Чэрв. р., Бабр., Лаг., Уздз., Лоеў., Стол., Жытк., Лельч. (ЛАБНГ, СЦБ, ТС, Мат. мен.-мал., Варлыга, Кучук, Насовіч, Шатэрнік, Янкова),
сынава ж. — Бых., Хойн., Браг. (ЛАБНГ),
сынава ж. — Вілен. р. (СПЗБ),
сынавая субст. прым. — Вілен. р., Воран., Іўеў., Валож., Ваўк., Гарад., Ашм., Шчуч., Астр. (ЛАБНГ, СПЗБ, Мат. Гарадз.),
сынова субст. прым. — спарадычна паўн.-зах. з., Вілен. р., Латгал. р. (ЛАБНГ, СПЗБ, Мат. Гарадз., ЖНшС),
сыновая субст. прым. — мясц. (Насовіч),
нябога ж. — Рэч. (Мат. Гом.),
нябогая ж. — Пруж. (ДСБ),
чалядзінака ж. — мясц. (Насовіч),
снохва ж. — Смален. р. (Дабравольскі).

Паведаміць пра недакладнасьць