сястра, кожная з дачок у адносінах да іншых дзяцей гэтых жа бацькоў.

сястра ж. — агульн. (СПЗБ, ТС, ГЧ, Мат. дыял. сл., Мат. Гом., Мат. Гарадз., Дабравольскі, Каспяровіч),
сястрыца ж. — Віц. р., Смален. р., Дзятл., Смарг., Чаш., Буда-Каш. (Мат. Гом., Мат. Гарадз., Дабравольскі, Каспяровіч),
сястрыцка ж. памянш. — Верхнядзв. (СПЗБ),
сяструля ж. — Гл., Шкл. (Мат. Маг., Станкевіч, Янкоўскі),
сяструха ж. — Зах.-бран. р., Барыс., Бярэз., Мсцісл. (ЛАБНГ, Растаргуеў, Юрчанка),
сяструхна ж. — Круп., Бярэз., Мсцісл. (ЛАБНГ, Насовіч, Станкевіч, Юрчанка),
сяструшка ж. — Смален. р., Шум., Віц., Чач. (ЛАБНГ, Дабравольскі),
сёстра ж. — Лоеў. (Янкова).

Паведаміць пра недакладнасьць