Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

хросны бацька, мужчына, які ўдзельнічае ў абрадзе хрышчэння дзіцяці.

хрышчоны бацька — Чэрв. р., Лід., Смарг., Пруж., Кобр. (СПЗБ, ЖНшС, Станкевіч, Шатэрнік),
хросны прым. — Віц. р., Жытк. (ТС, Каспяровіч, Насовіч),
хроснік м. уст. — Шкл., Гл. (Мат. Маг., Янкоўскі),
кросны прым. — Буда-Каш. (ГЧ),
крэсны м. — Зах.-бран. р. (Растаргуеў),
татусь м. — Стол., Кругл. (ТС, ДСБ, Мат. Маг.),
татусь м. — Віц. р. (Каспяровіч),
татуська м. — Шкл. (Мат. Маг.),
татуля м. — Беластоц. р., Віл., Маст., Зэльв. (СПЗБ, ЖНшС, Сл. Гарадз., Сцяцко),
татка хросны — Слаўг. (ГЧ),
бацько хросны — Браг., Жытк. (ТС, ГЧ);

хросны бацька ў адносінах да хроснай маці і да бацькоў хрэсніка:
кум м. — агульн. (СПЗБ, ТС, ГЧ, Мат. Гарадз., Мат. Гом., Шатэрнік, Юрчанка, Насовіч, Янкоўскі),
куманёк м. ласк. — Зах.-бран. р. (Растаргуеў),
кумок м. памянш. — Чэрв. р. (Шатэрнік, Насовіч),
кумен м. — Лоеў. (Янкова).

Чалавек   Чалавек
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019