возчык, фурман, вознік, чалавек, які займаецца перавозкай разнастайных грузаў на калёсах.

возчык м. — агульн. (ЛАБНГ, СЦБ, Мат. Гарадз., ГЧ),
звозчык м. — спарадычна паўдн.-усх. з., Беш., Чашн., Барыс., Шчуч., Ваўк., Берасц., Малар. (ЛАБНГ),
ізвозчык м. — Арш., Хойн. (ЛАБНГ),
падвозчык м. — Дзятл., Дзярж., Бяроз. (ЛАБНГ),
павозчык м. — Смален. р. (Дабравольскі),
вознік м., звознік м. — мясц. (Насовіч),
ізвознік м. — Віц. р. (Каспяровіч, Насовіч),
перавознік м. — Жытк. (ТС, Станкевіч),
павознік м., павознічак м. памянш. — Віц. р., Гом. р., Смален. р. (НЛГ, Дабравольскі, Каспяровіч, Насовіч, Станкевіч),
павознічы м. — мясц. (Насовіч, Станкевіч),
вазельнік м. — Зэльв. (Мат. Гарадз.),
вазеннік м. — Зэльв., Клім., Бых. (ЛАБНГ),
важэннік м., важэнніца ж. — Мсцісл. (Юрчанка),
вазак м. — цэнтр. з., пал. р., Вілен. р., Смален. р., Паст., Леп., Круп., Бял., Мсцісл. (ЛАБНГ, СПЗБ, ЖНС, Мат. Гарадз., Н. сл-сць, Варлыга, Дабравольскі),
вазака м. — Клім. (ЛАБНГ),
вазач м. — Маз. (Шаталава),
вазавік м. — Віц. р. (Станкевіч),
вазюр м. — заходняя частка цэнтр. з., Мсцісл. (ЛАБНГ, ЖС, Варлыга),
ламавоз м. — мясц. (Станкевіч),
фурман м. — паўн.-зах. з., Кам. (ЛАБНГ, СПЗБ, Мат. Гарадз., Насовіч),
фурман м. — паўн.-зах. з., Віц. р., Вілен. р. (СПЗБ, Мат. Гарадз., Каспяровіч),
хурман м. — зах.-пал. г., Зэльв., Старадарож., Пруж. (ЛАБНГ, СПЗБ, ТС, ДСБ, ЖНшС, Насовіч),
хурман м. — зах.-пал. г., Чэрв. р., Смарг., Гл. (ЛАБНГ, Станкевіч, Шатэрнік, Янкоўскі),
падводнік м. — усх.-маг. р. (Бялькевіч, Насовіч, Станкевіч),
падводчык м. — усх.-маг. р., Жытк. (ТС, Бялькевіч),
балагол м. — Карэл., Гл. (Мат. Гарадз., Станкевіч, Янкоўскі),
балагула м. — мясц. (Станкевіч),
калоднік м. — Валож. (ЛАБНГ),
гайдар м. — Чав., Кам. (ЛАБНГ),
гайтай м. — Маз. (ГЧ),
кучар м. — Шум. (СПЗБ),
канюх м. — Віц., Смарг., Чэрв. (Станкевіч),
яздовы м. — Хоц., Стол. (ЛАБНГ, ТС),
біржак м. 'той, хто займаўся лежавым рамізніцтвам' — Чэрв. р. (Шатэрнік),
хлебнік м. 'той, хто дастаўляў хлеб' — мясц. (Насовіч),
спіртаўшчык м., спіртавоз м. 'перавозчык спірту, гарэлкі' — Мсцісл. (Юрчанка),
вадавозчык м. 'вадавоз' — Смален. р. (Дабравольскі),
фургоншчык м. 'возчык на фургоне' — Чэрв. (СПЗБ).

Паведаміць пра недакладнасьць