цясляр, чалавек, які займаецца грубай апрацоўкай драўніны, узвядзеннем драўляных будынкаў і пад. з дапамогай сякеры.

цясляр м. — спарадычна ўсходняя частка паўн.-зах. з., Старадарож., Асіп., Бых., Хоц. (АЛА, ЛАБНГ),
цесля м. — спарадычна паўн.-зах. з. (ЛАБНГ, Мат. Гарадз., Насовіч),
цесель м. — Валож. (ЛАБНГ),
цесіль м. — Лаг. (Варлыга),
цясорык м. — Смален. р. (Дабравольскі),
цісаннік м. — Бых. (ЛАБНГ),
часальнік м. — Нясв. (ЛАБНГ),
плотнік м. — агульн., зах.-пал. г. - спарадычна (ЛАБНГ, ТС, Мат. Гарадз., ЖНшС, Бялькевіч, Кучук),
рубшчык м. — усх.-маг. р. (Бялькевіч),
столяр м. — Рас., Лаг., Берасц., Кобр., Лоеў. (АЛА, Янкова),
дойлід м. — мясц. (Насовіч),
майсцер м. — зах.-пал. г., спарадычна паўн.-зах. з., Лельч. (АЛА, ЛАБНГ),
масьцёр м. — Лун. (ЛАБНГ),
мастар м. — Драг. (ЛАБНГ),
будаўнік м. — Бераст. (ЛАБНГ),
будаўнічы м. — Бярэз. (АЛА),
страіцель м. — Лельч. (ЛАБНГ),
устраіцель м. — Зэльв. (АЛА),
струганнік м. 'той, хто стругае' — Мсцісл. (Юрчанка),
габляр м. 'чалавек, які габлюе дошкі' — Зэльв. (Сл. Гарадз.);

чалавек, які апрацоўвае бярвенні, абчэсваючы іх сякерай:
цёсчык м. — Лоеў. (Янкова),
часак м. — Воран. (Мат. Гарадз.),
стружчык м. — Малар. (ДСБ),
шліхтаваннік м., шліхтавальшчык м. — Мсцісл. (Юрчанка).

Паведаміць пра недакладнасьць