шавец, майстар па шыццю і рамонту абутку.

шавец м. — паўн.-зах. з., усх.-маг. р., Віц. р., Чэрв. р., Вілен. р., Зах.-бран. р., Лаг., Круп., Гл., Стол., Жытк. (АЛА, СПЗБ, ТС, Мат. Гарадз., Бялькевіч, Варлыга, Каспяровіч, Насовіч, Растаргуеў, Станкевіч, Шатэрнік, Янкоўскі),
швец м. — зах.-пал. г., Карэл., Зэльв., Свісл. (АЛА, ТС, ЖНшС),
швіток м. — Смарг. (Сл. Гарадз.),
чабатар м. — Кам., Смален. р. (АЛА, Дабравольскі, Насовіч),
чаляднік м. — Уздз. (Мат. мен.-мал.),
сапожнік м. — усх. з., Мен. р., пал. р., Брасл. (АЛА, СПЗБ),
шэўчык м. 'хлопчык, які навучаецца шавецкаму майстэрству' — мясц. (Насовіч).

Паведаміць пра недакладнасьць