Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

варажбіт, варажбітка, чалавек, які займаецца варажбой: мае здольнасць прадказваць будучыню або вяртацца ў мінулае.

варажбіт м., варажбітка ж. — віц.-маг. г., Зах.-бран. р., Лаг., Дзятл. (ЛАБНГ, Мат. Гарадз., Бялькевіч, Варлыга, Каспяровіч, Насовіч, Растаргуеў, Юрчанка),
варажбічка ж. — усх.-маг. р. (Бялькевіч, Юрчанка),
варажэй м. — Мсцісл., Зэльв. (Сцяцко, Юрчанка),
варажэйка ж. — Малад., Мсцісл., Бых., Навагр., Ваўк. (СЦБ, Сл. Гарадз., Мат. Маг., З нар. сл., Н. сл-сць, Юрчанка),
варажбей м. — Чач. (ЛАБНГ),
варажай м. — Кобр. (ЖНшС),
варажэя ж. — усх.-маг. р., Уздз., Драг. (ЛАБНГ, СЦБ, Бялькевіч),
варожка ж. — усх.-маг. р., Зах.-бран. р., Паст., Барыс., Воран., Маст., Свісл., Ваўк., Асіп., Гл., Чач., Івац., Кобр., Стол. (ЛАБНГ, СПЗБ, ТС, СЦБ, Сл. Гарадз., ЖНшС, Бялькевіч, Растаргуеў, Янкоўскі),
угаднік м., угадніца ж. — Чэрв., Жытк., Стол. (СПЗБ, ТС),
адгадка ж. — Смален. р. (Дабравольскі),
гадалка ж. — Віц. р., Уздз., Лельч., Жытк. (ЛАБНГ, ТС, СЦБ, Каспяровіч),
вяшчун м. — Смален. р. (Дабравольскі),
прорак м. — Шчуч. (СПЗБ),
чарняўка ж. — Шчуч. (Сл. Гарадз.),
вярняначка ж. 'жанчына, што варожыць праўдзіва' — Віц. р. (Федароўскі);

жанчына, якая варожыць на картах:
кібальніца ж. — Жытк. (ТС),
кабальніца ж. — Кобр. (НЛ),
кабяльніца ж., кабялка ж. — Навагр. (СРЛГ);

старая жанчына, якая варожыць на саломінках:
баба-саламянка ж. — Лельч., Стол. (ТС, ЖНшС),
баба саломенна — Стол. (ТС).

Чалавек   Чалавек
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019