Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

вартаўнік, чалавек, які ахоўвае што-н.

стораж м. — усх.-маг. р., Лаг., Слаўг., Чач., Стол. (ТС, ГЧ, Бялькевіч, Варлыга, Мат. апыт.),
старажак м. — Гом. р. (НЛГ),
сцеражэннік м., сцеражэнніца ж. — Мсцісл. (Юрчанка),
вартаўнік м. — Віц. р., усх.-маг. р., Лаг., Чэрв., Смарг., Шчуч. (СПЗБ, Бялькевіч, Варлыга, Каспяровіч, Насовіч, Станкевіч, Шатэрнік),
вартаўшчык м. — Паст. (СПЗБ, Насовіч),
вартавы м. — Лаг. (Варлыга),
каравульшчык м. — Смален. р. (Дабравольскі),
калавуршчык м. — мясц. (Насовіч),
калавур м. — Паст. (СПЗБ),
калавурны м. — Глыб. (СПЗБ),
аб'ездчык м. 'вартаўнік, які пастаянна аб'язджае, ахоўвае вялікі ўчастак чаго-н.' — Віц. р. (Каспяровіч),
падзенны м. 'стораж, які працуе ўдзень' — мясц. (Станкевіч),
днювальны м. 'той, хто вартуе ўдзень па чарзе' — мясц. (Насовіч),
клікун м. 'начны стораж, які павінен перагуквацца з іншымі вартаўнікамі: 'Варта!' — мясц. (Насовіч),
вернік м. 'стораж-прыёмшчык у арцелі рыбаловаў, якога прызначаў гаспадар промыслу, каб рыбу не кралі' — Стол. (ТС);

вартаўнік палёў і сенакосаў:
палявік м. — Слаўг., Жытк., Стол. (ТС, Н. сл-сць),
палёвік м. — Жытк., Стол. (ТС),
палявец м. — Чэрв. р. (Станкевіч, Шатэрнік),
палявы м., палёвы м. — Іўеў., Навагр., Стол. (ТС, ЖНС, Сл. Гарадз.),
паплаўнічы м. — Дзятл., Бяроз., Іван., Драг. (ДСБ, Сл. Гарадз., Шаталава, Мат. апыт.),
паплаўчы м. — Іўеў. (Сл. Гарадз.).

Чалавек   Чалавек
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019