грабар, землякоп, рабочы па земляных работах.

грабар м. — Івац., Лаг., Шкл., Пух., Чэрв., Ваўк., Ганц. (ЛАБНГ, Н. сл-сць, Варлыга),
грабар м. — Віц. р., Пол., Шкл., Мсцісл., Смален. р. (ЛАБНГ, Дабравольскі, Каспяровіч, Насовіч, Юрчанка),
капач м. — спарадычна зах.-пал. г., Пол., Віц., Слаўг., Смарг., Астр. (ЛАБНГ, ТС, Станкевіч),
капачка ж. — Астр. (Мат. Гарадз.),
капанец м. — Калінк. (ЛАБНГ),
капальнік м. — Брасл., Бярэз., Шчуч., Свісл., Уздз., Лях., Івац., Пін. (ЛАБНГ),
капальніца ж. — Дзятл., Зэльв. (Мат. Гарадз.),
капальня ж. — Іўеў. (СЦБ),
капаннік м. — Смарг., Саліг., Маз., Чач. (ЛАБНГ, Шаталава, Мат. апыт.),
капанніца ж. — Старадарож., Чач., Лельч., Лоеў. (ЖНС, Кучук, Янкова, Мат. апыт.),
капанік м. — Рэч. (ЛАБНГ),
капаніца ж. — Валож. (СЦБ),
равакоп м. — Брасл., Мёр., Шарк., Ашм. (ЛАБНГ),
землякоп м. — спарадычна агульн., акрамя большай часткі паўн.-зах. з. (ЛАБНГ),
канаўшчык м. — Іўеў., Капатк., Стол. (ЛАБНГ);

землякоп, які займаецца рыццём магіл:
далакоп м. — мясц. (Станкевіч),
паграбацель м. — Жытк. (ТС),
крынжак м. — Гарадз. (Сл. Гарадз.);

той, хто саматужна капаў карчы, карчакоп:
карчакоп м. — Лаг., Гарадз., Лельч., Лоеў. (СЦБ, Мат. Гом., Кучук, Цыхун),
карчавік м. — Малад., Стаўб. (СЦБ),
карчавальшчык м. — Карм. (Мат. Гом.),
карчоўнік м. — Свісл., Жлоб. (Сл. Гарадз., Мат. Гом.).

Паведаміць пра недакладнасьць