Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

найміт, парабак, батрак, наёмны пераважна сельскагаспадарчы работнік, які працаваў у панскай ці кулацкай гаспадарцы.

парабак м. — Паст., Ашм., Шчуч., Маст., Гл., Хойн., Зах.-бран. р., Вілен. р. (СПЗБ, ГЧ, Насовіч, Растаргуеў, Станкевіч, Янкоўскі),
паробак м. — Брасл., Паст., Вілен. р. (СПЗБ),
парабок м. — Лаг., Астр. (СПЗБ),
парабчук м. — Ашм. (СПЗБ),
парабчанка ж. — мясц. (Станкевіч),
батрак м., батрачка ж. — Смален. р. (Дабравольскі, Насовіч),
найміт м., наймітка ж. — Лаг., Віл., Пух. (СЦБ, Насовіч),
наймітка ж. — Смален. р. (Дабравольскі),
наймычка ж. — Зах.-бран. р. (Растаргуеў),
пакрутнік м. — Смален. р. (Дабравольскі),
работнік м. — усх.-маг. р. (Бялькевіч),
чаляднік м., чалядка ж. — мясц. (Насовіч),
служэбнік м. — Лаг. (Варлыга),
служонцы м. — Астр. (Н. сл-сць),
хварналь м. — Слон. (Сл. Гарадз.),
палетнік м. 'сезонны работнік' — Карм. (Мат. Гом.),
налетнік м. 'наняты для кароткатэрміновай работы' — мясц. (Станкевіч),
гадавы м. 'парабак, якога пан наймаў на год' — Пух. (СЦБ),
прыпарнік м. 'работнік, наняты на летнія палявыя і лугавыя работы' — Віц. р. (Станкевіч),
падзённік м., падзеннік м., падзённіца ж. 'наёмны работнік з падзённай аплатай' — Віц. р., Чэрв. р., Жытк. (ТС, Каспяровіч, Шатэрнік).

Чалавек   Чалавек
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019