памагаты, памочнік, чалавек, які дапамагае каму-н. у чым-н., падручны.

памочнік м. — Брасл. (СПЗБ),
памачнік м., памачніца ж. — Лаг., Віл., Воран. (СПЗБ, Варлыга),
памачнічка ж. памянш. — Воран. (СПЗБ),
памошнік м. і ж. — Беластоц. р., Смален. р. (СПЗБ, Дабравольскі),
памагач м., памагачка ж. — Мсцісл. (Юрчанка),
памагальнік м., памагальніца ж. — Лельч., Беластоц. р., Смален. р. (СПЗБ, Мат. Гом., Дабравольскі),
памаганнік м., памаганніца ж. — Мсцісл. (Юрчанка),
памагатар м. іран., памагатарніца ж. — Зэльв., Пруж. (СПЗБ, Мат. Гарадз.),
памагайла м. і ж. — Рас. (СПЗБ),
падсабляннік м., падсаблянніца ж., пасабляннік м., пасаблянніца ж. — Мсцісл. (Юрчанка).

Паведаміць пра недакладнасьць