трапальшчык, той, хто займаецца трапаннем валакна.

трапальшчык м., трапальшчыца ж. — асн. мас. г., Вілен. р. (ЛАБНГ, СПЗБ, Мат. Гарадз.),
трапальніца ж. — зах.-пал. г., цэнтральная частка пал. р., Бярэз. р., Чэрв. р., спарадычна паўн.-усх. д. і гарадз.-бар. г., Добр. (ЛАБНГ, СПЗБ, ДСБ, Мат. Гарадз.),
трапанніца ж. — усх.-маг. р., Гом. р., Мёр., Зэльв. (ЛАБНГ, Мат. Гарадз., Сцяцко, Юрчанка),
трапаніца ж. — Паст. (ЛАБНГ),
трапаннік м. — Мсцісл. (Юрчанка),
трапатальніца м. — Навагр. (ЛАБНГ),
трапалка ж. — Чашн., Раг. (ЛАБНГ),
трапальня ж. — спарадычна паўн.-зах. з. (ЛАБНГ, СПЗБ),
трапля ж. — Навагр. (ЛАБНГ),
трапло н. — Шарк., Чав. (ЛАБНГ),
трапач м. — Верхнядзв., Рэч. (ЛАБНГ, СПЗБ, Насовіч),
трапачка ж. — спарадычна паўн.-зах. з., Барыс., Круп., Бял., Бых., Маз., Беластоц. р., Смален. р. (ЛАБНГ, СПЗБ, Дабравольскі),
трапец м. — Беш., Шум. (ЛАБНГ, НС),
трапуха ж. — Навагр. (ЛАБНГ),
трапаха ж. — Валож. (ЛАБНГ),
трэйка ж. — Хойн. (ЛАБНГ).

Паведаміць пра недакладнасьць