бедны, пра чалавека, які жыве ў нястачы.

бедны прым. — агульн. (ЛАБНГ, Дабравольскі, Бялькевіч, ЖНС, СПЗБ, Станкевіч, ТС, Янкова, Янкоўскі, Мат. апыт.),
бядняк м., бяднячка ж. — Мёр., Шкл., Слаўг., Касц., Краснап., Хоц., Петр., Буда-Каш., Рэч., Ветк., Ельск., Лоеў., Стол., Кобр., Жытк. (ЛАБНГ, ЖНС, З нар. сл., ТС),
бядняшка м. і ж. спагадл. — Мёр. (З нар. сл.),
бядак м. — Віц. р. (Каспяровіч, Насовіч),
бядзяк м. — Гом. р. (НЛГ),
бяднота ж. зб. — Чэрв. (Станкевіч, Шатэрнік),
голы прым. — Смален. р., Вілен. р., Віц. р., Смарг., Валож., Чэрв., Пух., Гл., Буда-Каш., Лоеў., Чач. (Дабравольскі, Каспяровіч, Мат. мен.-мал., Насовіч, Станкевіч, СЦБ, Шатэрнік, Янкова, Янкоўскі, Мат. апыт.),
галыш м., галышка ж. — Віц. р., усх.-маг. р., Мёр., Ушацк., Лаг., Жытк., Чэрв. (Бялькевіч, Варлыга, ЖНС, З нар. сл., Каспяровіч, Насовіч, Шатэрнік, ТС),
галяк м., галячка ж. — Віц. р., Гом. р., Карэл., Жытк. (Каспяровіч, Мат. Гом., Мат. Гарадз., Насовіч, НЛГ, Станкевіч, ТС),
галец м. — Слон., Бялын. (Сл. Гарадз., Яўсееў),
галетнік м. — Чэрв. р., Смарг., Лаг. (Варлыга, Насовіч, Станкевіч, Шатэрнік),
галетальнік м. — Лід. (Сл. Гарадз.),
галай м. — Гарадз. р. (Цыхун),
галуй м. і ж. — Зэльв. (Сцяцко),
галяйдра ж. — Лід. (Сл. Гарадз.),
галан м. — Стол. (ТС),
галатыр м. — Мсцісл. (З нар. сл.),
галадранец м. — Гом. р., Чэрв., Лід., Жытк. (НЛГ, Станкевіч, ТС, Шатэрнік),
галапупак м. — Карэл., Лід., Зэльв. (Сл. Гарадз., Сцяцко),
галапупец м. — Клецк., Чэрв. (НЛ, Станкевіч, Шатэрнік),
галапупы прым. — Стол. (ТС),
галапузавец прым. — Карэл., Лід. (Сл. Гарадз.),
галуза м. — Гарадз. р. (Цыхун),
галеча ж. зб. — Віц. р. (Каспяровіч, Станкевіч),
галата ж. зб. — Лаг., Чэрв. (Варлыга, Шатэрнік),
галота ж. зб. — Чэрв. (Станкевіч),
галатва ж. зб. — Смален. р., Мсцісл. (Дабравольскі),
гальцяпа ж. зб. — Віц. р. (Каспяровіч),
басяк м. — паўн.-зах. з., Віц. р., Чэрв., Мсцісл. (Каспяровіч, СПЗБ, Шатэрнік, Юрчанка),
басак м. — паўн.-зах. з., Зах.-бран. р. (СПЗБ, Растаргуеў),
басячуга м., басячына м. — Мсцісл. (Юрчанка),
басэтля ж. 'бяднячка ' — Уздз. (Мат. мен.-мал., СЦБ),
басота ж. зб. — Віц. р., Бераст., Гл., Чэрв., Мсцісл. (Каспяровіч, Мат. Гарадз., Станкевіч, Шатэрнік, Юрчанка, Янкоўскі),
басатво н. зб., басатва ж. зб. — Мсцісл. (Юрчанка),
басяччо н. зб. — Мсцісл. (Юрчанка),
бабыль м. — пераважна паўн.-усх. д. (асабліва Маг. р.), Гом. р., Бярэз., Слуц. р., Гл., Валож., Уздз. (ЛАБНГ),
біза м. і ж. зняваж. — паўн.-зах. з. (СПЗБ),
бізун м. зняваж. — Карэл., Зэльв., Гл., Жытк., Калінк. (Мат. Гом., Мат. дыял. сл., Насовіч, Сцяцко, Янкоўскі),
злыднік м., злыдніца ж. — усх.-маг. р. (Бялькевіч, Станкевіч, Насовіч),
злыдар м. — усх.-маг. р. (Станкевіч),
злодар м. — Смален. р. (Дабравольскі, Станкевіч),
злыдзень м. — Зах.-бран. р. (Насовіч, Растаргуеў),
злыдні мн. зб. — Зах.-бран. р. (Растаргуеў),
злыднюта ж. зб. — Мсцісл. (Юрчанка),
злыдота ж. зб. — Мсцісл. (Юрчанка),
мізарачка ж. 'дзяўчына з беднай сям'і' — Вілен. р. (ЖНС),
дзіравы прым. 'бедны, якому няма ў што апрануцца' — Лоеў. (Янкова),
бінда м. і ж. груб. — Мёр. (З нар. сл.),
біндусь м. спагадл. — Мёр. (З нар. сл.),
бурлак м., бурлака м. — Жытк. (ТС),
бязгрошны прым. — мясц. (Станкевіч),
бяздворны прым. 'які не мае ўласнай хаты, не мае прытулку' — мясц. (Насовіч),
латун м., латыжнік м. — Гом. р. (НЛГ),
маламоцны прым. — Мсцісл. (Юрчанка),
незамошны прым. — Віц. р. (Каспяровіч),
нандзяж м. — паўн.-зах. з. (СПЗБ),
небагаты прым. — Гл. (Янкоўскі),
нітка м. і ж. 'бедны, з якога няма чаго ўзяць' — Віц. р. (Каспяровіч, Насовіч),
папрычыганы прым. 'які дажыўся, дайшоў да апошняга ў жыццёвых патрэбах у выніку безгаспадарлівасці' — Мсцісл. (Юрчанка),
тарбэшнік м. — Бялын. (Яўсееў),
тарбэчнік м., тарбэчніца м. — Мёр. (З нар. сл),
убогі прым. — мясц. (Насовіч),
убожчы прым. — Гом. р. (НЛГ),
худак м. — Смален. р., Чэрв. (Дабравольскі, Насовіч, Шатэрнік);

чалавек, у якога не было сваёй хаты, бяздомны:
бяздомны прым. — Маг. (ЛАБНГ),
бясхатны прым. — Віц. р. (Каспяровіч, Насовіч, Станкевіч),
бясхатнік м. — Хоц. (ЛАБНГ),
бесхацімец м. — мясц. (Станкевіч),
беспрыглядны прым. — Віц. р. (Станкевіч),
беспрытульны прым. — Віц. р. (Станкевіч, Насовіч),
бяздворны прым. — мясц. (Насовіч, Станкевіч),
бяскутны прым. — мясц. (Насовіч);

чалавек, які не мае сваёй зямлі, сваёй гаспадаркі:
бабыль м., бабылька ж. — паўн.-зах. з., усх.-маг. р., Пух., Жытк. (ЛАБНГ, Бялькевіч, СПЗБ, ТС),
батрак м. — спарадычна паўн.-зах. з. (СПЗБ),
бяспольны прым., бясполны прым. — Стол. (ТС),
гайдак м., гайдай м. — Драг. (ЛАБНГ),
кутнік м. — паўн.-зах. з., усх.-маг. р. (Бялькевіч, СПЗБ),
кутніца ж. — паўн.-зах. з. (СПЗБ).

Паведаміць пра недакладнасьць