гаспадар, уласнік маёмасці; галава дома, сям'і.

гаспадар м. — агульн. (ДАБМ, Варлыга, Дабравольскі, Мат. дыял. сл., Насовіч, Станкевіч, Сцяшковіч, ТС, Цыхун, Шатэрнік, Янкоўскі),
гаспадыня ж. — Віц. р., Смален. р., Віл., Чэрв., Гл., Смарг., Навагр., Жытк., Браг. (Дабравольскі, Каспяровіч, ГЧ, СЦБ, ТС, Шатэрнік, Янкоўскі, Станкевіч),
аспадар м. — Віл., Мядз., Валож., Гарадз., Маст. (ЖС, Мат. мен.-мал., Мат. Гарадз., СЦБ),
аспадыня ж. — Гарадз., Маст. (Мат. Гарадз.),
апожа ж. 'гаспадыня' — мясц. (Насовіч),
хазяін м., хазяйка ж. — агульн., акрамя заходняй часткі Гродзеншчыны (ДАБМ, ЛАБНГ, Мат. Гом., Мат. Гарадз., Юрчанка, Бялькевіч, ГЧ, НЛГ, ТС, Янкова, Мат. апыт.),
хаджаін м., хаджайка ж. — сл.-маз. г., Гом. р., Лун. (ДАБМ, ГЧ, НЛГ, Шаталава),
хадзяін м., хадзяйка ж. — пераважна ўсх. з. (ДАБМ, Каспяровіч, Мат. Маг., Насовіч, ТС),
хазяй м. — Стол., Жытк. (ТС),
сам м., сама ж. — Віц. р., Смален. р. (Дабравольскі, Каспяровіч, Насовіч),
пан м. — Слаўг. (ТЧ),
пані ж. — Чэрв. (Шатэрнік),
адзінотнік м. 'гаспадар, што жыве на адзіноце, без работнікаў у сям'і' — Лаг. (Варлыга),
дамаха ж. 'жанчына, якая застаецца ў хаце за гаспадыню' — мясц. (СРЛГ),
дзедзіч м. — паўн.-зах. з. (СПЗБ),
гадуха ж. 'гаспадыня' — Гом. (Мат. Гом.),
галава м. 'гаспадар у доме' — Стол. (ТС);

дрэнны, нядбайны гаспадар без маёмасці:
пустадомак м., пустадомка ж. — Гл., Гом. (НЛГ, Янкоўскі),
пустадумак м. — Хойн. (Мат. Гом.),
пустадомец м. — Мсцісл. (Юрчанка),
пустадом м. — Мсцісл. (Юрчанка),
пустадомы м. — Ветк. (Мат. Гом.),
нехлеб м., бясхлебавіч м., бясхлебіч м. — Слаўг. (Н. сл-сць);

той, чыя маёмасць згарэла, пагарэлец:
пагарэлец м. — Гл., Буда-Каш., Жытк. (Мат. апыт., ТС, Янкоўскі),
пагарэлка ж. — Мсцісл. (Юрчанка),
пагарэлы прым. — Лаг. (Варлыга, Станкевіч);

селянін, які мае асобную гаспадарку і не з'яўляецца членам сельскагаспадарчай арцелі, аднаасобнік:
аднаасобнік м. — Лаг., Гл. (Варлыга, Янкоўскі),
адналічнік м. — паўн.-зах. з., Ваўк., Зэльв., Лаг., Стаўб., Гл., Мсцісл., Чач. (Мат. Маг., Мат. мен.-мал., Сл. Гарадз., СПЗБ, СЦБ, Сцяцко, Янкоўскі, Мат. апыт.),
адналішнік м., адналішніца ж. — Лаг., Стаўб., Мсцісл. (СЦБ, Юрчанка),
адналішны прым. 'які адносіцца да аднаасобніка' — Мсцісл. (Юрчанка),
адзіналічнік м. — Хойн., Лоеў. (ЛАБНГ);

спадчынны ўладальнік, спадчыннік:
вотчыннік м. — мясц. (Насовіч),
венніца ж. 'жанчына з пасагам' — Зах.-бран. р. (Растаргуеў),
наступнік м., наступніца ж., наступца м. і ж. — мясц. (Насовіч),
прыімнік м. — мясц. (Станкевіч);

гаспадар, якога з роўнай доляй у маёмасці прынялі ў сям'ю, дзе ёсць непрацаздольныя:
здольнік м. — Віц. р., Чэрв. (Каспяровіч, Станкевіч, Шатэрнік).

Паведаміць пра недакладнасьць