арыштант, той, хто знаходзіцца пад арыштам, сядзіць у турме.

арыштант м. — Віц. р., усх.-маг. р., Смален. р., Чэрв. (Дабравольскі, Бялькевіч, Каспяровіч, Шатэрнік),
арыштанец м., рыштанец м. — Гл. (Янкоўскі),
рыштант м., рыштантка ж. — Віц. р., Зах.-бран. р., Смален. р., Смарг. (Дабравольскі, Каспяровіч, Насовіч, Растаргуеў, Станкевіч),
астрожнік м. — Віц. р., усх.-маг. р. (Бялькевіч, Каспяровіч),
вастрожнік м. — Чэрв. (Шатэрнік),
цюрэмнік м., цюрэмніца ж., цюромнік м., цюромніца ж., цюрэмшчык м., цюрэмшчыца ж. 'арыштант/арыштантка або той, хто варты турэмнага зняволення', цюрэмшчыкі мн. 'пра людзей, якія сядзелі ў турме за нейкае злачынства, былі асуджаны' — усх.-маг. р., Хойн. (Бялькевіч, ГЧ, Юрчанка),
турэмнік м. 'астрожнік' — Ваўк. (Сцяшковіч),
заключэнец м., заключэнка ж., заключонец м., заключонка ж. — Мсцісл. (Юрчанка),
ланцужнік м. 'злодзей, закаваны ў ланцугі' — Чэрв. (Шатэрнік),
вязень м. — мясц. (Насовіч),
калоднік м. 'злачынец, закаваны ў кайданы ці з калодай на назе' — мясц. (Насовіч),
нявольнік м., нявольніца ж. — мясц. (Насовіч),
катаржнік м. ‘чалавек, асуджаны на катаргу' — усх.-маг. р. (Бялькевіч).

Паведаміць пра недакладнасьць