разбойнік, чалавек, які займаецца разбоем; грабежнік, рабаўнік.

разбойнік м. — Віц. р., усх.-маг. р., Гом. р., Стол. (Бялькевіч, НЛГ, Станкевіч, ТС),
разбой м., збойца м. — мясц. (ТС),
байдзік м. — Лоеў. (Янкова),
бандзіт м. — паўн.-зах. з., Віц. р., усх.-маг. р., Чэрв. (Бялькевіч, Каспяровіч, СПЗБ, Шатэрнік),
бандыт м. — паўн.-зах. з. (СПЗБ),
бандыта м. — паўн.-зах. з. (СПЗБ),
бандзіст м. — Віц. р., усх.-маг. р. (Бялькевіч, Каспяровіч),
бандзюга м. экспр. — паўн.-зах. з., Гом. р. (НЛГ, СПЗБ),
бандзюгар м. экспр. — Жытк. (ТС),
абірала м. 'разбойнік, рабаўнік' — Жытк. (ТС),
гайдак м. 'лясны разбойнік (у мінулым)' — Стол., Жытк. (ТС),
грамідла м. экспр. — Бялын. (Яўсееў),
вірутнік м. 'злачынец, злодзей, разбойнік' — Лаг. (Варлыга),
жалюк м. 'бандыт' — Гарадз. (Сл. Гарадз.),
рабаўнік м. — Лаг. (Варлыга, Насовіч),
разбівака м. — усх.-маг. р. (Бялькевіч),
разуванец м. 'мянушка чалавека, які, сустрэўшы падарожнага, абрабаваў яго, зняўшы боты, гэта значыць разуў' — Гл. (Янкоўскі),
сібірнік м. — Лаг. (Варлыга),
гамзіла м. і ж. — мясц. (Насовіч),
карэлы м. 'лясны разбойнік, тое, што і гайдак' — мясц. (Насовіч).

Паведаміць пра недакладнасьць