Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

бязбожнік, чалавек, які не верыць у Бога, не прызнае яго існавання.

бязбожнік м., бязбожніца ж. — паўн.-зах. з., Віц. р., Чэрв. (Каспяровіч, СПЗБ, Станкевіч),
нязбожніца ж. — паўн.-зах. з. (СПЗБ),
адрочнік м., атрошнік м. 'той, хто адрокся ад Бога' — Смален. р. (Дабравольскі, Станкевіч),
атрачэннік м. 'пра таго, хто не выконвае царкоўных абрадаў' — мясц. (Насовіч),
анціхрыст м. 'бязбожнік, адшчапенец' — усх.-маг. р. (Бялькевіч),
лютар м. устар. — Зэльв. (Сцяцко),
недаверак м. 'няверуючы, дрэнны чалавек' — Чэрв. р. (Шатэрнік),
бязверак м., бязверка ж. — мясц. (Насовіч, Станкевіч),
бязвернік м. — мясц. (Насовіч, Станкевіч),
басурманка ж. 'парушальніца паста, якая не мае павагі да якой-н. святыні' — мясц. (Насовіч),
ірад м. 'вораг, бязбожны чалавек', ірадка ж. 'бязбожная жанчына' — мясц. (Насовіч).

Чалавек   Чалавек
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019