іншаверац, пра чалавека, чыё веравызнанне адрозніваецца ад веравызнання тутэйшых людзей.

паганін м. 'нехрысціянін' — паўн.-зах. з. (СПЗБ, Насовіч),
анціхрыст м., антыхрыст м. 'няверны' — мясц. (Насовіч),
басурман м. 'пра чалавека, хто не спавядае хрысціянскай веры' — мясц. (Насовіч),
інавернік м. — мясц. (Насовіч),
нехрысць ж. зб. 'пра інавернікаў і ўсіх, хто не прайшоў праз абрад хрышчэння' — мясц. (Насовіч);

чалавек, які змяніў веру:
пярэварацень м. — Ветк. (Мат. Гом.),
перавароцень м. — мясц. (Станкевіч),
пераваротнік м. — Лаг. (Варлыга, Станкевіч),
пярэрадак м. — Кам. (ЖНС),
абернуты прым. у знач. наз. — мясц. (Насовіч),
перакіднік м. — мясц. (Станкевіч),
пярэкста м., пярэкстка ж., прэкста м., перакшчэнец м., пярэхрыст м., выкраст м., выкста м. і ж., выхраст м., выхрастка ж. — мясц. (Насовіч).

Паведаміць пра недакладнасьць