Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

зваротныя словы

васпан м. 'ветлівы зварот да паважанага чалавека' — Віц. р., Чэрв. р. (Каспяровіч, Насовіч, Шатэрнік),
васан м. — Віц. р. (Каспяровіч),
васпане ж. — Віц. р. (Каспяровіч),
васпанна ж. — мясц. (Насовіч),
пані ж. — мясц. (Станкевіч, Насовіч),
панюхна ж. — Стол. (ТС),
пані-матка ж. 'пры звароце да гаспадыні' — мясц. (Насовіч),
панове зб. 'ужываецца пры звароце да групы людзей' — мясц. (Насовіч),
вашаць м. і ж. 'зварот да паважанага чалавека' — Чэрв. р. (Шатэрнік),
імосьценька м. і ж. 'ваша міласць' — Віц. р. (Каспяровіч),
зязюля ж. 'ласкальны зварот да жанчыны' — Чэрв. р. (Шатэрнік),
кукуля ж. 'тое, што і зязюля' — Чэрв. р. (Шатэрнік),
кацубок м. 'у выразе: кацубок-галубок'; кацубіха ж. 'у выразе: кацубіха-галубіха' — мясц. (Федароўскі),
котка ж. 'даражэнькая' — Лун. (ДСБ),
катко ж. 'даражэнькая' — Драг. (ДСБ),
любенькі м., любка ж., любачка ж., мілы м., мілка ж. 'ласкальныя звароты да дарагога чалавека' — Чэрв. р. (Шатэрнік),
тайка ж. 'зварот да сяброўкі' — Браг. (Н. сл-сць).

Чалавек   Чалавек
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019