Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

сябар, добра знаёмы чалавек, з якім падтрымліваюцца даверлівыя і раўнапраўныя адносіны.

друг м. — усх. з., зах.-пал. г., Смален. р., Брасл., Лід., Стаўб., Нясв., Бераст., Баран., Слуц. (ЛАБНГ, ТС, Дабравольскі),
другі мн., друж'я мн., друззё мн. — Смален. р. (Дабравольскі),
дружак м. — Паст., Валож., Асіп., Слаўгарад., Стол. (ЛАБНГ, ТС),
дружака м. — Малад., Леп., Мен., Бярэз., Бых., Слаўгар., Саліг., Жытк. (ЛАБНГ, ТС),
дружбак м. — спарадычна зах.-пал. г., спарадычна цэнтр. частка пал. р., Валож., Слуц., Бых., Бабр. (ЛАБНГ),
дружбант м. — Маст. (ЛАБНГ),
дружбіст м. — Іўеў., Пруж., Іван., Лун. (ЛАБНГ),
дружбяк м. — спарадычна паўн. частка паўн.-зах. з. (ЛАБНГ),
дружака м. 'шчыры сябра' — Лаг., Лоеў. (Варлыга, Янкова),
дружок м. — Лоеў., Смал. (СЦБ, Янкова),
дружэнны прым. 'сяброўскі' — Жытк. (ТС),
падруга ж. 'сяброўка' — Пух. (СЦБ),
таварыш м. — паўн.-зах. з. (СПЗБ, Насовіч),
таварышч м. — Чач. (ГЧ),
таварышка ж. — Гл., Уздз. (Мат. мен.-мал., Янкоўскі),
сябра м. — Лаг. (Варлыга),
сябрук м. — Гом. р. (НЛГ),
прыяцель м., прыяцель м. — паўн.-зах. з., Браг. (ГЧ, СПЗБ, Станкевіч),
прыятчык м. іран. — Мсцісл. (Юрчанка),
тайка ж., таечка ж. 'сардэчная сяброўка, якой давяраюцца патаемныя думкі' — усх.-маг. р., Гом. р., Бялын., Чав., Чач. (Бялькевіч, НЛГ, Кучук, Станкевіч, Мат. апыт.),
гейка ж. 'сяброўка' — Свісл. (Мат. дыял. сл.),
жудра м., жудрак м. — Мсцісл. (Юрчанка),
калега м. — Брасл., Мёр., Воран., Дзятл., Кам., Берасц., Малар. (ЛАБНГ),
каліўка м. ласк. — Смален. р. (Дабравольскі),
кампанёр м., кумпанка ж. — паўн.-зах. з. (СПЗБ),
капман м. — Ваўк. (Мат. Гарадз.),
компан м., канпан м. 'сябрук, таварыш, хаўруснік, кампаньён' — Стол. (ТС),
кунпан м. — Лаг. (Варлыга),
кулега м. — паўн.-зах. з. (Н. сл-сць, СПЗБ),
каляжанка ж., куляжанка ж. — паўн.-зах. з., Стаўб., Малад. (СРЛГ, СПЗБ, СЦБ),
парада м. 'дарадчык, друг сардэчны' — мясц. (Дабравольскі);

сяброўка:
таварышка ж. — Віц. р., Чэрвен. р., Смален. р., Кам., Жытк., (ТС, ДСБ, Дабравольскі, Каспяровіч, Шатэрнік),
каліжанка ж. — Берасц. (ДСБ),
падружка ж. — Жытк. (ТС),
кампанка ж., канпанка ж. — Жытк. (ТС),
кунпанка ж. — Лаг. (Станкевіч),
дружака ж. — Жытк. (ТС),
сябрыня — мясц. (Станкевіч),
сяброўка ж. — мясц. (Станкевіч),
прыяцёлка ж. — Карэл. (Сл. Гарадз.),
прыяцелка ж. — Смален. р. (Дабравольскі).

Чалавек   Чалавек
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019