валасы, валасяное покрыва на галаве чалавека.

валасы мн. — асн. мас. г. (ЛАБНГ, АЛА, ЖНшС, Мат. Гарадз.),
воласы мн. — спарадычна ўсх. з. (ЛАБНГ, АЛА),
валосы мн. — паўн.-зах. з. (ЛАБНГ, СПЗБ),
валоссе н. зб. — Брасл., Мсцісл., Касц., Краснап., Кам., Берасц., Кобр., Смален. р., Зах.-бран. р. (ЛАБНГ, АЛА, ЖНшС, Растаргуеў), Дабравольскі, Юрчанка),
валосце н. — Старадарож., Слаўг., Калінк., Малар. (ДСБ, АЛА),
волас м. — Лаг. (АЛА),
валаса ж. — Маз. (АЛА),
косы мн. — паўдн.-зах. д., сярэд.-бел. г., Віц., Зах.-бран. р. (ЛАБНГ, АЛА, ЖНС, СЦБ, ЖС, НЛ, З нар. сл., Мат. Гарадз., Мат. мен.-мал., Мат. Гом., Сцяцко, Янкова, Шаталава, Мат. апыт.),
космы мн. зневаж. — Буда-Каш., Зах.-бран. р. (Мат. Гом., Растаргуеў),
чупры мн. іран. — Карэл. (Мат. Гарадз.),
чэчкі мн. экспр. — Лях. (СПЗБ),
чычакі мн. зневаж. — Зэльв. (Сцяцко);

доўгія непрычэсаныя валасы:
патлы мн. груб. — Берасц., Жытк., Мсцісл., Зах.-бран. р. (ТС, ДСБ, Юрчанка, Растаргуеў),
паклы мн. зневаж. — Чач., Ветк. (Мат. Гом., Мат. апыт.),
петлахі мн. экспр. — Верхнядзв., Дзятл., Маз., Браг. (Сл. Гарадз., З нар. сл., Н. сл-сць, Шаталава),
пэйсы мн. — Карэл., Чэрв., Гл., Лях., Стол., Жытк. (ТС, Мат. Гарадз., Мат. мен.-мал., Мат. дыял. сл., Насовіч, Шатэрнік, Янкоўскі),
пэйсахі мн. — Шчуч. (Мат. Гарадз.),
бэйлы мн. — Стол., Жытк. (ТС, НС),
каўтуны мн. — Ушацк., Бераст., Пух., Жытк. (ТС, Сл. Гарадз., Мат. мен.-мал., ЖС),
каўтунеча ж. зб. — Стол. (ТС),
калдуны мн. — Уздз. (Мат. мен.-мал.),
кудлы мн. экспр. — Віц., Смарг., Чэрв., Кам., Берасц., Бяроз., Жытк., Чач., Лоеў., Зах.-бран. р. (ДСБ, ЖНшС, Станкевіч, Насовіч, Шатэрнік, Растаргуеў, Янкова, Мат. апыт.),
касмачы мн. — Іван., Ельск. (ЖНшС, Мат. Гом.),
касмачча н. зб., кучма ж., кучмель м. гумар., хахлачча н. — Мсцісл. (Юрчанка),
касманы мн. — Гор. (Мат. Маг.),
касмынне н. зб., іран. — Слаўг. (Мат. Маг.),
касмоцце н. зб. — мясц., Смален. р. (Насовіч, Дабравольскі),
касмыцце н. груб. — Бял. (Яўсееў),
касмылі мн. груб. — Віц. р., Лаг., Бял. (Мат. мен.-мал., Каспяровіч, Варлыга, Яўсееў),
лохмы мн. неадабр. — Карэл. (Сл. Гарадз.),
леляхі мн. адм. — Зэльв. (Сцяцко),
лямцы мн. — Клецк. (НЛ),
кучмы мн. — мясц. (Станкевіч),
куцмы мн. груб. — Карэл. (Сл. Гарадз.),
пасмы мн. — Івац. (ЖНшС),
чолапухі мн. — Драг. (ДСБ);

кучаравыя валасы:
кучары мн. — Гом., Лоеў. (НЛГ, Янкова),
кучары мн., ярчукі мн. — Стол. (ТС),
гарахі мн. — Слуц. (ЖНшС),
гарахі мн. — Драг. (ДСБ, ЖНС, ЖС, НЛ, Мат. апыт.),
ярахі мн. — Драг. (ДСБ);

пасма валасоў:
касмыль м. груб. — Ушацк. (ЖС),
касма ж. — Слуц. (ЖНшС),
каслаўка ж. — Лаг., Барыс. (Станкевіч),
каўмак м. 'клок валасоў' — Стол. (ТС),
кудла ж. — мясц. (Насовіч);

локан валасоў:
сукры мн. — Віц. р. (Каспяровіч, Станкевіч),
буклі мн. — Смален. р. (Дабравольскі),
кудры мн., кудзеркі мн. памянш. — мясц. (Насовіч),
плейтухі мн. 'доўгія касмылі на галаве' — Жытк. (ТС);

валасы, закручаныя на патыліцы:
гулька ж. — Навагр. (СРЛ),
кукла ж. — Віц. р., Лаг. (Каспяровіч, Варлыга),
коўб м. — Жытк. (ТС),
кукшын м. — Чэрв. (Шатэрнік, Юрчанка);

зблытаны, збіты пук валасоў:
каўтун м. — Чэрв., Люб., Стол., Жытк., Лоеў. (ТС, Станкевіч, Янкова),
лямец м. — Гом. (Мат. Гом.),
залаб м., залабкі мн. памянш. 'валасы каля лба' — Чэрв. (Шатэрнік),
пэйсы мн. 'валасы на вісках' — мясц., Смален. р. (Станкевіч, Дабравольскі);

доўгія заплеценыя валасы:
каса ж., косы мн. — агульн., Зах.-бран. р., Смален. р. (АЛА, СПЗБ, Мат. Гарадз., Мат. Гом., Каспяровіч, Растаргуеў, Дабравольскі),
касіца ж. — Вілен. р. (ЖНшС),
пляцёнка ж. — Лун., Капатк. (АЛА),
віхор м. 'узнятая ўверх пасма валасоў' — Віц. р., Лаг., Люб., Стол., Жытк., Браг. (ТС, Мат. Гом., Каспяровіч, Варлыга),
віхар м. — Стол., Жытк. (ТС);

месца на галаве без валасоў:
лысіна н. — агульн. (АЛА, СПЗБ, ТС, Сл. Гарадз., Каспяровіч, Янкоўскі),
плех м. — Дзятл. (Мат. Гарадз.),
плеш м. — Жытк. (ТС),
плешка ж. — Зах.-бран. р. (Растаргуеў);

пасма валасоў, якая спадае на лоб або ўзнімаецца над ілбом:
чуб м. — Віц. р., Чэрв., Люб., Жытк. (ТС, Каспяровіч, Шатэрнік, Насовіч, Мат. апыт.),
чубок м. — Жытк., Чач., Лоеў. (ТС, Янкова, Мат. апыт.),
чубайка ж., чубейка ж. — мясц. (Насовіч),
чубарок м. жарт., хахляк м. жарт. — Мсцісл. (Юрчанка),
чупрына ж. — Віц. р., Зэльв., Лаг., Берасц., Жытк., Зах.-бран. р., (ТС, ЖНшС, Каспяровіч, Насовіч, Варлыга, Сцяцко, Растаргуеў),
грыва ж. — Берасц. (ЖНшС),
гіра ж. — Чэрв. р., Лід, Зэльв., Жаб., Кобр., Драг., Жытк. (ЛАБНГ, ТС, ДСБ, НС, НЛ, ЖНшС, Сл. Гарадз., Станкевіч, Сцяцко),
ерха ж. — Стол. (ТС),
хахол м. — Барыс., Мсцісл. (Мат. мен.-мал., Юрчанка),
грыўка ж. — Смарг. (Станкевіч);

узнятая ўверх пасма валасоў:
віхор м. — Віц. р., Лаг., Люб., Стол., Жытк., Браг. (ТС, Мат. Гом., Варлыга, Каспяровіч),
віхор м. — Стол., Жытк. (ТС).

Паведаміць пра недакладнасьць