Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

вяснушкі, пігментныя плямкі карычневага або жоўтага колеру, якія з'яўляюцца на твары ў некаторых людзей вясной.

вяснушкі мн. — усх. з., зах.-пал. г. спарадычна, Дзятл. (ЛАБНГ),
вяснянкі мн. — Гом. р., Гарадз., Нараўл. (ЛАБНГ, Мат. Гом.),
вяснянкі мн. — Добр. (ЛАБНГ),
рабаццё н. — Брасл., Паст., Астр., Смарг., Ашм. (ЛАБНГ, Мат. Гарадз.),
рабаценне н. — Слуц. р., цэнтральная частка пал. р., спарадычна гарадз.-бар. г., Гл. (ЛАБНГ, ТС, Янкоўскі),
рабацена ж. — гарадз.-бар. г., Слуц. (ЛАБНГ),
рабацінне н. — зах.-пал. г., Мен. р., Чэрв. р., Шчуч., Малад., Докш., Барыс., Хойн. (ЛАБНГ, Мат. дыял. сл., Шатэрнік),
рабаціна ж. — Карэл., Стаўб., Кір., Жытк. (ЛАБНГ, ТС),
рабіны мн. — Верхнядзв. (ЛАБНГ),
рабінне н. — Рас. (ЛАБНГ),
рабавінне н. — Круп. (ЛАБНГ),
рабакі мн. — Добр. (Мат. Гом.),
рудаціне н. зб., рудзенне н. — Калінк. (СПЗБ, Мат. Гом.),
рудзякі мн. — Добр. (ЛАБНГ),
ластавінне н. — спарадычна зах.-пал. г. (ЛАБНГ, ТС, ДСБ),
ластавенне н. — Стол., Добр., Ветк., Лельч. (ЛАБНГ, ТС),
ластовінне мн. — Нараўл. (Мат. Гом.),
ластаўкі мн. — Лёзн., Кругл. (ЛАБНГ),
ластавічы мн. — Віц. (Станкевіч),
ластаўчына рабаццё (рабацінне, рабаценне, рабінне) — Паст., Пол., Мядз., Слаўг., Карм., Буда-Каш., Верхнядзв., Клец., Драг., Пін. (ЛАБНГ),
плесні мн. — Светлагор., Буда-Каш., Слаўг., Карм., Чач., Ветк. (ЛАБНГ, ЖНшС, Мат. Гом.),
шароцце н., шарынне н. — Віц. р. (Каспяровіч, Станкевіч),
шарыны мн. — Гарад. (ЛАБНГ),
шоры мн. — Бял. (ЛАБНГ),
шэркі мн. — Ушацк., Чашн., Бых. (ЛАБНГ),
бацянкі мн. — Маст. (ЛАБНГ),
кражды мн. — Гарадз. (Сл. Гарадз.),
канапаціна ж., канапацінка ж. памянш. — Мсцісл. (Юрчанка),
канапушкі мн. — Пін. (ДСБ).

Чалавек   Чалавек
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019