Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

галава, верхняя частка цела чалавека.

галава ж. — агульн. (ЛАБНГ, АЛА, ТС, НЛГ, ГЧ, Мат. Гарадз., Мат. дыял. сл., Станкевіч, Каспяровіч, Шатэрнік, Янкова, Цыхун, Насовіч),
галавіца ж., галавіна ж. — мясц. (Насовіч),
голаў м. — Ваўк. (Мат. Гарадз.),
шалабан м. груб., шалабня ж. груб., чарапня ж. груб., чаропень м. груб., каробка ж. груб., лазбан м. зневаж., лазбанка ж. зневаж., башкавіна ж. экспр. — Мсцісл. (З нар. сл., Юрчанка),
мазгаўня ж. груб., маскаўня ж. груб. — паўн.-зах. з., Віц. р., Докш., Лаг., Пух., Гор., Чач., Хойн., Беластоц. р. (СПЗБ, ЖНС, ЖНшС, Мат. Маг., Мат. дыял. сл., Мат. Гом., Мат. мен.-мал., Каспяровіч, Насовіч, Варлыга, Мат. апыт.),
мазгавешка ж. груб. — Зэльв., Уздз., Драг. (СЦБ, ЖС, ЖНшС),
мазгавіна ж. зневаж. — Уздз. (Мат. мен.-мал.),
мазкатоўня ж. экспр., машкатоўня ж. экспр. — Жытк. (ТС),
макаўня ж., мармуза ж. экспр., булава ж. — Стол. (ТС, ДСБ),
макотра — Берасц., Стол. (ДСБ),
думалка ж. — Гом. (НЛГ),
ражка ж. перан., груб. — Зэльв., Клецк., Раг., Чач., Лоеў. (НЛ, Мат. Гом., Янкова, Мат. апыт.),
яламуўза ж. іран. — Свісл. (Мат. Гарадз.),
галамоўза ж. зневаж. — Слон. (ЖНС),
башка ж., зневаж. — Іван., Жытк. (ТС, ЖНшС),
макацёр м. перан., макотрык м. перан. — Стол., Жытк. (ТС),
макатоўша ж. абразл. — Жытк., Петр., Маз. (ТС, З нар. сл., Мат. Гом.),
макатрыга ж. груб. — Светлагор. (Мат. Гом.),
макатырка ж. пагард. — Бял. (Яўсееў),
макатыра ж. — Клецк. (НЛ),
лачбан м. груб. — Ушацк. (НС),
лабешка ж. экспр., булавешка ж. экспр. — Гарадз. р. (Цыхун),
балдыр м. зневаж. — Карм. (Мат. Гом.),
чыкуха ж. — Іван. (ЖНшС),
чарапанка ж. груб. — Мсцісл., Касц. (Мат. Маг., Юрчанка, Насовіч),
кепал м. экспр., летарня ж. перан., экспр. — Гарадз. р. (ЖНС, Сцяцко, Цыхун),
компал м. абразл. — Бял. (Яўсееў),
шалупейка ж. перан., зневаж., шаламейка ж. перан., зневаж., шалудзіўка ж. перан. — мясц. (Насовіч),
кавадла н. 'вялікая галава' — Чэрв. (Шатэрнік),
мажджыра ж. — Клецк. (НЛ),
галамоўза ж. 'вялікая лысая галава' — Стаўб. (ЖС);

верхняя надвочная частка твару:
лоб м. — агульн., Смален. р. (АЛА, ТС, СПЗБ, Мат. Гарадз., Мат. Гом., Мат. дыял. сл., Каспяровіч, Бялькевіч, Дабравольскі, Станкевіч),
лабаціна ж. — Слон., Малад., Лаг., Чэрв., Барыс., Мсцісл., Гом. (СЦБ, ЖНшС, НЛГ, Варлыга, Шатэрнік, Юрчанка),
лабасіна ж. — Гарадз., Клецк. (НЛ),
лабэшнік м. груб., чало н. — Гарадз. (СРЛГ, Мат. Гарадз., Насовіч),
лабідуда ж., лабян м. — Буда-Каш. (Мат. Гом.),
лабзень м. іран. — Смален. р. (Дабравольскі),
лазбенне н. зб., лазбяннё н. зб. груб., ілбіна м. — Мсцісл. (Юрчанка),
падлоб'е н. 'ніжняя частка лба' — Мсцісл. (Юрчанка);

орган мышлення ў чалавека:
мазгі мн., маскі мн. — агульн., Зах.-бран. р. (Мат. Гарадз., Мат. Маг., Мат. Гом., Шатэрнік, Станкевіч, Насовіч, Растаргуеў, Янкова, Юрчанка, Мат. апыт.),
мажжы мн. — Гом. р. (НЛГ),
мозг м. — Зэльв. (Мат. Гарадз.),
мозак м., мозкі мн. — Бяроз., Стол., Жытк., Лоеў., Хойн., Зах.-бран. р., Смален. р. (ТС, Дабравольскі, Растаргуеў, Янкова, Шаталава),
глузды мн. — Карэл., Стаўб., Віц. (СЦБ, Мат. Гарадз., Каспяровіч, Станкевіч, Насовіч),
глузды мн. — Лоеў. (Янкова),
кепелі мн. экспр. — Жытк. (ТС);

касцявы мозг:
клёк м. — Пол. (ЛАБНГ),
пік м. — Стол. (ТС),
шпіг м. — мясц. (Насовіч);

верхняя частка галавы:
макаўка ж. — паўдн.-усх. з., Слон. (Мат. Гарадз., Мат. Гом., Янкова),
макушка ж. — Віц. р., Чэрв., Чач., Браг. (Мат. Гом., Каспяровіч, Шатэрнік, Насовіч),
макуха ж. — Стол. (ТС),
вярховіца ж. — Навагр. (Н. сл-сць, З нар. сл.),
вільчык м. — Жытк. (ТС),
шчык м. — Петр. (Шаталава);

пярэдняя частка ніжняй сківіцы:
барада ж. — агульн., Смален. р. (ТС, Мат. Гом., Мат. Гарадз., Варлыга, Дабравольскі),
барада ж. 'валасяное покрыва ніжняй часткі твару' — агульн., Зах.-бран. р. (ТС, Мат. Гарадз., Мат. дыял. сл., Растаргуеў, Станкевіч);

месца паміж барадой і шыяй:
падбародак м. — Дзятл., Зэльв., Слуц., Люб., Жытк. (ТС, Мат. Гарадз., Мат. апыт.),
падбародавіч м. — Валож., Лаг., Стаўб., Мсцісл., Рэч., Ветк. (СЦБ, НС, Мат. мен.-мал., Мат. Гом., Юрчанка),
падбароднік м. — Лун., Стол., Жытк. (ТС, Шаталава),
падбародыч м. — Беш., Слон. (НС, Мат. Гродз),
падбародавіча н. — Зэльв. (Сцяцко, Станкевіч),
падбародавік м. — Буда-Каш., Гом. (Мат. Гом., Станкевіч),
падбароддзе н. — Зах.-бран. р. (Растаргуеў),
падбародыш м. — Хоц. (Мат. Маг.),
валяк м. перан. — Уздз. (СЦБ),
падволіч м., падголіч м. — Воран. (Мат. Гарадз.),
падгарлік м., падгардзёлак м. — Ашм., Гарадз. (Сл. Гарадз.),
падгарле н. — Навагр., Зэльв. (ЖНшС, Сцяцко),
падволіца ж. 'ніжняя частка падбародка' — Драг., Іван. (ДСБ);

складка, згіб на скуры твару, цела:
маршчына ж., маршчыны мн. — (ЛАБНГ, АЛА),
маршчыны мн. — Івац., Малар. (ЛАБНГ),
маршчынікі мн. — Пін. (ЛАБНГ),
маршчынне н. — Пол. (ЛАБНГ),
маршчаны мн. — Хойн. (АЛА),
маршчы мн. — Брасл., Глыб., Смарг., Гарадз., Лун., Жытк. (ЛАБНГ, АЛА, ТС),
моршч м., моршчы мн., моршча мн., рубчак м., моршчкі мн., зморшчка ж., ранцякі мн. — Навагр., Чач., Гарадз., Воран., Ваўк. (АЛА, ЛАБНГ, Мат. Гарадз., Сл. Гарадз.),
маршчы мн. — Лях. (АЛА),
маршчак м., маршчакі мн. — спарадычна цэнтр. з., Уздз., Жытк., Рэч., Лоеў., Ветк. (ЛАБНГ, АЛА, СПЗБ, ТС, Мат. мен.-мал., Янкова),
маршкі мн. — Воран., Ваўк. (ЛАБНГ),
маршкі мн. — Старадарож., Стол. (АЛА, ТС),
маршчыкі мн. — Віл. (ЛАБНГ),
маршчэвы мн. — Барыс. (АЛА),
маршчэнік м., моршкі мн., мархлі мн. — Стол. (ТС, ЛАБНГ),
моршчыны мн. — Маст., Дубр., Касц., Краснап., Івац., Пін., Чач. (ЛАБНГ, АЛА),
змаршчыны мн. — Дзятл., Івян., Чэр. (АЛА, ЛАБНГ),
зморшчыны мн. — Зэльв., Слон., Бых., Лун., Рэч. (ЛАБНГ),
замаршчакі мн. — Саліг. (АЛА),
смаршкі мн. — Крыч., Клім. (ЛАБНГ, АЛА),
смарнічыны мн. — Хоц. (ЛАБНГ),
заборы мн. — Віл., Чач. (АЛА, Мат. Гом.),
заборыны мн. — Віц., Акц. (АЛА, Каспяровіч),
карабана ж. — Лід. (Мат. Гарадз.),
карабан м. — Круп. (СЦБ),
карабы мн. — Дзятл. (ЛАБНГ),
карабаны мн. — Навагр. (ЛАБНГ, З нар. сл., СПЗБ),
карпач м., карпачэ мн. — Валож., Іўеў. (ЛАБНГ, Станкевіч),
складкі мн. — Касц., Слаўг. (ЛАБНГ, АЛА),
рубязы мн. — Крыч. (АЛА),
зарупкі мн. — Віл. (ЛАБНГ),
цыпкі мн. — Круп. (ЛАБНГ),
марсякі мн., марсялкі мн. — Кобр. (ЛАБНГ),
жмурачка ж. — Уздз. (Мат. мен.-мал.),
закарвашы мн. — Стаўб. (ЖС),
закарпіцы мн. — Зэльв. (АЛА);

пярэдняя частка галавы:
твар м. — агульн. (ЛАБНГ, АЛА, СПЗБ, ТС, Мат. Гарадз., Мат. Гом., Насовіч, Каспяровіч, Шатэрнік, Янкоўскі),
тваж м. — Воран. (СПЗБ, АЛА),
від м. — зах.-пал. г., усх.-пал. р., Мядз., Валож., Старадарож., Буда-Каш. (ЛАБНГ, АЛА, ТС, ЖНС, СЦБ, НЛ, ДСБ, ЖНшС, ЖС, НЛГ, ГЧ, Мат. мен.-мал., Мат. Гом., Насовіч, Шаталава),
відзенне н. — Віц. р., Смален. р. (Каспяровіч, Насовіч, Дабравольскі),
ліцо н. — агульн., Смален. р. (ЛАБНГ, СПЗБ, АЛА, ГЧ, Насовіч, Дабравольскі, Янкоўскі, Юрчанка, Янкова, Мат. апыт.),
лік м. — Смален. р. (Дабравольскі),
морда ж. груб. — паўн. р., Паням. р., Маг. р., Мёр, Ушацк., Чэрв., Хоц., Смален. р., Зах.-бран. р. (ЛАБНГ, АЛА, ДСБ, Бялькевіч, Шатэрнік, Растаргуеў, Дабравольскі, Шаталава, Янкова, Мат. апыт.),
муса ж. — Жытк. (ЖС),
мыза ж. — Чэрв. (Шатэрнік),
піка ж. — мясц. (Насовіч),
пыка ж. груб. — Лоеў. (Янкова, Насовіч),
пыца ж. груб. — Віц. р., Лоеў. (Каспяроіч, Янкова),
пыса ж. груб. — Чач., Лоеў. (Янкова, Мат. апыт.),
прыха ж., прышка ж. памянш. — Малар., Івац. (ДСБ, НЛ),
сурма ж. груб. — Бераст. (СРЛ),
сурла н., сурло н., сурліна н. узмацн. — Мсцісл. (Юрчанка),
люрба ж. груб. — Ваўк. (Сл. Гарадз.),
тухмалка ж. груб. — Мёр. (ЖНС),
удоба ж. — Зах.-бран. р. (Растаргуеў),
парсуна ж. 'воблік, твар' — Слон. (НЛ),
храпа ж. іран. — Шчуч., Драг., Зах.-бран. р. (ЖНшС, Мат. Гарадз., Растаргуеў),
хара ж. экспр. — Жытк., Зах.-бран. р. (ТС, Растаргуеў),
морзы мн. — мясц. (Станкевіч),
марзакі мн. — Лаг. (Варлыга),
ляндоўка ж. вульг. — Лаг. (Варлыга),
грызла ж. — Віц. р. (Каспяровіч, Станкевіч),
рожа ж. абразл. — паўн.-зах. з., Віц. р. (СПЗБ, Каспяровіч),
аброжа ж. — паўн.-зах. з. (СПЗБ),
рыла н. — Чэрв., Смален. р. (Шатэрнік, Дабравольскі),
аблічча н. — Віц. р., Чэрв. р., Смален. р. (Станкевіч),
абразінне н. — мясц., Смален. р. (Станкевіч, Насовіч),
абразія ж. — Смален. р. (Дабравольскі),
абразека ж. груб. — Стол. (ТС),
мурло н. 'тоўстае, здаровае ліцо' — Віц. р., Чэрв. р., Зах.-бран. р., Смален. р. (Каспяровіч, Шатэрнік, Насовіч, Растаргуеў, Дабравольскі),
ражка ж. перан. груб. 'вялікае круглае ліцо' — Верхнядзв., Пух., Мсцісл., Лоеў., Чач., Зах.-бран. р. (Мат. мен.-мал., Шаталава, Янкова, Растаргуеў, Юрчанка, Мат. апыт.);

верхняя частка галавы:
цемя н. — агульн. (ТС, НЛГ, Мат. Гарадз., Мат. мен.-мал., Каспяровіч),
цемянё н. — Зэльв. (Мат. Гарадз., Сцяцко),
цемніца ж. — Лоеў. (Янкова),
вярховіца ж. — Петр. (Шаталава);

задняя частка галавы:
патыліца ж. — Віц., Чэрв., Стол., Чач., Зах.-бран. р., Смален. р. (ТС, Мат. апыт., Насовіч, Станкевіч, Дабравольскі, Каспяровіч, Растаргуеў),
патылка ж., патыльніца ж. — Смален. р. (Дабравольскі),
патолак м. — Навагр. (Сл. Гарадз.),
патылак м. — Гом. (Мат. Гом.),
запатылак м. — Ушацк., Гарадз., Стол., Петр. (ТС, ЖНшС, Мат. Гом., Цыхун),
запатыльнік м. — Гарадз. (ЖНС),
затылак м. — Чач., Лоеў. (Янкова, Мат. апыт.),
зашый м. — мясц. (Насовіч),
зашыек м. — Карэл., Смален. р. (ЖС, Дабравольскі),
завык м., завыск м. — Віц. (Каспяровіч),
завыек м. — мясц., Смален. р. (Насовіч, Дабравольскі),
загрывак м. — Шчуч. (Мат. Гарадз.),
каршэнь м. — Віц. р., Чэрв. (Каспяровіч, Шатэрнік),
шыварат м. — Лоеў. (Янкова),
шкіркі мн. — Зах.-бран. р. (Станкевіч),
кепель м. — Слон. (НЛ),
малік м. — мясц. (Насовіч),
матылік м., матыліца ж. — мясц. (Насовіч),
далінка ж. 'патылічная ямка' — Пін. (Шаталава);

бакавая частка чэрапа ад вуха да лобнай косці:
скронь ж., скроні мн. — паўн.-зах. з., Асіп., Жытк., Ветк. (АЛА, ТС, СПЗБ, Мат. Гарадз.),
скрона ж. — паўн.-зах. з. (СПЗБ),
вісок м., віскі мн. — агульн., Зах.-бран. р. (АЛА, ТС, ЖНшС, Мат. Гродз, Мат. мен.-мал., Каспяровіч, Янкова, Цыхун, Сцяцко, Растаргуеў, Мат. апыт.),
віск м. — Берасц., Стол. (АЛА, ТС),
віска ж. — Стол. (ТС),
весак м., вескі мн. — Кам. (АЛА),
смількініс м. — Гарадз. (Сл. Гарадз.);

шкілет галавы:
чэрап м. — Астр., Дзятл., Гл. (Мат. Гарадз., Янкоўскі),
чарапок м. — Стол., Жытк. (ТС);

частка твару ад скулы да ніжняй сківіцы:
шчака ж., шчочка ж. памянш. — агульн. (ЛАБНГ, АЛА, Мат. Гарадз., Каспяровіч, Станкевіч, Юрчанка),
шчока ж. — Лях., Бяроз. (ЛАБНГ),
зашчочына ж. — усх.-маг. р. (Бялькевіч),
морда ж., мордачка ж. памянш. — паўдн. р. (ЛАБНГ, АЛА, ТС, ДСБ, ГЧ, ЖНшС),
морзы мн. — мясц. (Насовіч),
пуцка ж., пуцкі мн. — Мядз., Малад., Лід. (Сл. Гарадз., Мат. мен.-мал., Мат. дыял. сл.),
ягавіца ж. — паўн.-зах. з. (СПЗБ),
лапіты мн. — Клецк. (Мат. мен.-мал.);

ружовыя месцы на шчацэ:
ягады мн. — спарадычна гарадз.-бар. г., Люб., Маг., Кобр., Стол. (ЛАБНГ, Мат. Гарадз., Насовіч, Кучук),
ягда ж. — Гарадз. (Сл. Гарадз.),
ягадкі мн. — асн. мас. г., Кобр. (ЛАБНГ, СПЗБ, НС, Янкова),
ягадніцы мн. — Клец., Мсцісл., Рэч., Добр. (ЛАБНГ),
ягадзіна ж. — Гарад., Чэрык., Краснап. (ЛАБНГ),
ягадзіна ж., ягадзіна ж., ягодзіна ж. — Чэрык., Краснап. (ЛАБНГ),
ягадзіцы мн. — Глыб., Астр., Маз., Хойн. (ЛАБНГ, СПЗБ),
ягавіцы мн. — Шум., Віц., Маст., Рэч. (ЛАБНГ, АЛА),
пучкі мн., пучочкі мн. памянш. — Віл., Бар., Чэрык. (ЛАБНГ),
пуца ж. — Іўеў. (ЛАБНГ),
пуцкі мн. — Ашм., Іўеў., Малад., Навагр. (ЛАБНГ),
шчокі мн. — паўн. р., Мен. р., Чэрв. р., Слуц. р., пал. р., Лід. (ЛАБНГ),
грудкі мн. — Пруж., Драг., Іван. (ЛАБНГ),
румяны мн., чырвоны мн. — Стаўб. (ЛАБНГ),
румянец м. — Клецк., Кобр. (ЛАБНГ),
ружа ж. — Шчуч. (ЛАБНГ),
пажар м. — Карэл. (ЛАБНГ),
ружова пятно — Нараўл. (ЛАБНГ),
пятна мн. — Бераст. (ЛАБНГ),
плямы мн. — Малар. (ЛАБНГ),
пятло н. — Пол. (ЛАБНГ),
падлічча н. — Рас. (ЛАБНГ),
кругі мн. — Мядз. (ЛАБНГ),
выпінка ж. ласк. — Гом. (НЛГ),
родзімка ж. — Лельч. (ЛАБНГ),
родзінка ж. — Берасц. (ЛАБНГ).

Чалавек   Чалавек
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019