горла, храстковая трубка, якая змяшчаецца ў пярэдняй частцы шыі і з'яўляецца пачаткам стрававода і дыхальных шляхоў.

горла н. — Гарадз., Смарг., Зэльв., Чэрв., Гл., Мсцісл., Стол., Жытк., Нараўл., Смален. р. (ТС, ГЧ, Мат. Гарадз., Насовіч, Шатэрнік, Станкевіч, Цыхун, Дабравольскі, Юрчанка, Янкоўскі),
орла н. — Астр. (СПЗБ),
гарляк м. — Малад., Жытк. (ТС, СЦБ),
гарлянка ж. — Мсцісл., Хоц., Стол. (ТС, Н. сл-сць, Мат. Гом., Юрчанка),
гарлячына ж. — Жытк. (ТС),
падгорле н. — Карэл. (Шаталава),
глытаўка ж. — Віл. (НС),
глытва ж., глытня ж. — Смален. р. (Дабравольскі),
глытанка ж. — мясц. (Станкевіч),
гардзель м. — Воран. (Мат. Гарадз.),
гардзёлка н. — Ваўк. (Мат. Гарадз.),
гардзелка ж. — Івац. (ДСБ),
гурдзілка ж. — Берасц. (НЛ),
глотка ж. — Віц. (Каспяровіч),
глатва ж. — Смален. р. (Дабравольскі),
гагавіца ж., абразл., гагаўка ж., рыгво н. — Гарадз. р. (СРЛГ, ЖС, Цыхун);

дыхальнае горла:
гарлавіна ж. — Малад. (СЦБ),
гарляк м. — Лаг. (Варлыга),
гарлячышча н. — Стаўб. (СЦБ),
дыхніца ж. 'верхняя частка дыхальнага горла' — мясц. (Станкевіч),
зеў м. 'пачатак дыхальнага горла' — Чэрв. (Шатэрнік);

выпуклая храстковая частка гартані ў мужчын:
кодык м. — Драг. (ДСБ),
костка ж. — Пух., Пін., Беластоц. р. (СПЗБ, Шаталава),
кэстка ж. — Пін. (ДСБ),
гогаўка ж., гурдзелка ж. — Смарг. (Шаталава),
гагаўка ж., гагаўка ж. — Малар., Гарадз. р. (НЛ, СРЛГ),
яблык м. — Шкл. (Мат. Маг.),
яблычка н. — Стол. (ТС),
адамава яблака — мясц. (Насовіч),
гарляк м. — Астр., Чэрв. (Мат. Гарадз., Шатэрнік, Станкевіч),
праскок м. — Рас. (Шаталава),
гандзюра ж. — Малар. (НЛ);

месца, дзе рот мяжуецца са страваводам:
глытаўка ж. — Лаг. (Варлыга),
кержок м. — Смален. р. (Дабравольскі).

Паведаміць пра недакладнасьць