кроў, чырвоная вадкасць, якая рухаецца па крывяносных сасудах арганізма.

кроў м. — агульн. (ТС, ГЧ, Насовіч, Станкевіч, Каспяровіч, Шатэрнік, Юрчанка),
кроўка ж. — Мсцісл. (Юрчанка),
юха ж. — Віц., Петр. (Каспяровіч, Насовіч, Шаталава),
юшка ж. — агульн., акрамя заходняй паловы паўн.-зах. з., Смален. р. (ЛАБНГ, Насовіч, Дабравольскі, Юрчанка, Мат. апыт.),
руда ж. — Пух., Смален. р. (Мат. мен.-мал., Насовіч, Дабравольскі),
пячон'е н. зб. 'згусткі крыві' — Жытк. (ТС),
пячэнне н. — Лоеў. (Янкова),
пасака ж., мусака ж. 'кроў, якая ідзе з носа' — мясц. (Станкевіч, Насовіч).

Паведаміць пра недакладнасьць