нага, адна з дзвюх ніжніх канечнасцей чалавека.

нага ж., ножка ж. памянш. — агульн. (АЛА, ТС, ГЧ, Мат. дыял. сл., Мат. Гом., Янкоўскі, Юрчанка, Янкова),
нажаня н., нажаняты мн. пяшчот. — Зэльв., Жытк. (ТС, Сцяцко),
лыга ж. абразл., лыгі мн. — Малад., Дзярж., Клецк., Стол., Навагр., Карэл., Капыл., Гл. (ЖС, Н. сл-сць, Сл. Гарадз., Янкоўскі),
гачы мн. пагардл., крынджола мн. перан. — Стол. (ТС),
лынды мн. — Брасл., Гарадз., Навагр., Слон. (СПЗБ, Мат. Гарадз., Цыхун, Станкевіч),
клынды мн. экспр. — Лід., Лаг., Чэрв. (СЦБ, ДСБ, НЛ, Сл. Гарадз., Мат. мен.-мал.),
клінды мн., клішы мн. здзекл., кокашы мн. іран., лысцяі мн., гленік м. перан. — Слон. (ЖС, Н. сл-сць, Мат. Гарадз., НЛ),
кленды мн. — Стол., Жытк. (ТС),
ходалы мн., хадынкі мн. экспр., дыбалы мн. груб., боўталы мн. груб., крывілы мн. груб., крывалы м. зборн., крыўё н. груб., капылле н. зб., калдыбы мн. іран., качарэжжа н. зб. перан. груб., сулдыга ж., крывіліна ж. груб., клыпы мн. іран., дрыгалы мн. груб., дрыпалы мн. іран. — Мсцісл. (Юрчанка),
галы мн. экспр. — Навагр., Стаўб., Дзярж., Жытк., Ельск. (ТС, СЦБ, НС, Сл. Гарадз., Мат. Гом.),
дрыгі мн. перан. — мясц. (Насовіч),
гігі мн. абразл. — Мядз. (Н. сл-сць),
клепні мн. груб. — Лоеў. (Янкова),
клешні мн. экспр. — Пух. (СЦБ),
клыжні мн. груб. — Леп. (ЖНшС),
кіжлы мн. — Старадарож. (ЖНшС),
крывулі мн., дыбы мн. — Клецк. (НЛ),
джала мн. груб. — Драг. (НЛ),
цыбы мн. іран., цудабы мн. іран., карачы мн., капачы мн., лэбарды мн. груб. іран. — Гарадз. (Мат. Гарадз., Цыхун, СРЛГ),
кокачы мн. — Пруж. (Федароўскі),
герцы мн. груб. — Іўеў. (Сл. Гарадз.),
качэргі мн. адм. — Зах.-бран. р. (Растаргуеў),
дрыгалы мн., хадулі мн. — Смален. р. (Дабравольскі),
варцаба ж. іран. — Ваўк. (Сл. Гарадз.),
кавяла ж. пагардл. — Малад. (Мат. дыял. сл.),
кацэмба ж. зневаж., жарт. — Шчуч. (НЛ),
клашэнь м. груб. — Ушацк. (ЖС),
клыба ж. непаш. — Зэльв. (Сцяцко),
куляба ж. — Гарадз. (СРЛГ),
цыбы мн. 'доўгія худыя ногі' — Слуц., Чав., Жытк. (ТС, НС, ЖНшС),
цыблы мн., буркалка ж., буркаўка ж. іран. — Жытк. (ТС),
цыбалы мн. — Рас., Віц. (Каспяровіч, Шаталава),
грасы мн. — Рэч. (НС),
малмыгі мн. — Навагр. (Н. сл-сць),
стрыбалкі мн. экспр. — Стаўб. (З нар. сл.),
гнаты мн. груб. 'доўгія нязграбныя ногі' — Драг. (НЛ);

частка нагі, дзе злучаюцца бядровая і галёначная косці, месца згібу нагі:
калена н. — агульн., Смален. р. (ТС, Мат. Гарадз., Мат. Гом., Насовіч, Шатэрнік, Дабравольскі),
каленкі мн. — Чач. (Мат. Гом.),
каленне н. зб. — Мсцісл. (Юрчанка),
коленкі мн. — Уздз. (СЦБ),
коленцы мн. — Пух., Гл. (СЦБ, Янкоўскі),
коланца н. — Буда-Каш., Ельск. (Мат. Гом.),
кольцы мн. — Мен. (Мат. мен.-мал.),
улонне н. — Карэл., Барыс., Кліч., Слаўг., Зах.-бран. р. (ЖС, Мат. Гарадз., Мат. мен.-мал., Мат. Маг., Растаргуеў),
лано н. — Чав., Рэч., Гом., Светл. (Мат. Маг., Мат. Гом.),
гнаты мн. — Гарадз. (Сл. Гарадз.),
стрэнь м. — Драг. (ЖНС),
какці мн. — Ашм. (Сл. Гарадз.),
кулічкі мн. — Бял. (Яўсееў),
лынды мн. экспр. — Воран., Вілен. р. (СПЗБ),
цыпкі мн. 'худыя калені' — Віц. (Каспяровіч);

каленныя сухажыллі:
паджылкі мн., паджылле н. зб. — Чач. (Мат. апыт.),
цяглы мн. — Лоеў. (Янкова);

частка нагі ад калена да ступні:
галёнка ж. — агульн. (ЛАБНГ, АЛА, ТС, Шатэрнік, Насовіч, Бялькевіч, Варлыга, Станкевіч),
галёна ж. — Віл., Лаг. (СЦБ, Мат. мен.-мал.),
галенка ж. — Ветк. (ЛАБНГ),
галёнка ж. — Віц. (Каспяровіч),
алёнка ж. — Астр. (ЛАБНГ),
галішка ж. — спарадычна зах.-пал. г. (ЛАБНГ, ДСБ),
галяшка ж. — Гарадз. (Цыхун),
гагушка ж. — Жаб. (ЛАБНГ),
голень ж. — Гарадз., Шчуч., Дзятл., Клецк., Круп., Краснап., Клім., Ганц., Баран., Лях., Лун., Маз. (ЛАБНГ),
галень ж. — Бял., Мсцісл. (ЛАБНГ, Юрчанка),
цэўка ж. — Пол., Гарад., Чашн., Бых., Клім., Драг. (ЛАБНГ),
цэва ж. — Пруж. (ЛАБНГ),
лытка ж. — паўдн.-зах. д., сярэд.-бел. г., Маг. р., паўн. р. (ЛАБНГ),
цыбла ж. — Віц. (Каспяровіч),
цыбалка ж. — мясц. (Насовіч),
плюсна ж. — Капыл. (ЛАБНГ),
плёсня ж. — Слон. (ЛАБНГ),
плёскня ж. — Іван. (ЛАБНГ),
ладыга ж., ладыжка ж. памянш. — мясц., Смален. р. (Насовіч, Дабравольскі),
сулдыжка ж. — Зах.-бран. р. (Растаргуеў),
бурка ж. — Клецк. (НЛ),
цяглы мн. — Маз. (АЛА),
маталыга ж. — Віц. (Каспяровіч);

акругленыя мышцы на задняй частцы нагі:
лытка ж. — агульн., Смален. р., Зах.-бран. р. (ЛАБНГ, СПЗБ, АЛА, Мат. Гарадз., Мат. дыял. сл., Шатэрнік, Насовіч, Варлыга, Каспяровіч, Дабравольскі, Растаргуеў),
летка ж. — Драг. (ЛАБНГ),
лыга ж. — Петр. (Мат. Гом.),
лынды мн. — Вілен. р. (СПЗБ),
лысцягі мн. — Зэльв. (Сцяцко),
пузца н. — Гарад., Сен., Дубр., Круп., Бярэз., Бял., Шкл. (ЛАБНГ, АЛА),
пузачка н. — Верхнядзв., Мёр., Пол. (ЛАБНГ, АЛА),
пузцы мн. — Круп. (НС),
мякаць ж. — Рас. (ЛАБНГ),
мякоць ж. — Шум. (ЛАБНГ),
мякіш м. — Карэл., Віл., Лаг., Чэрв. (ЛАБНГ, Шаталава),
мякішэўе н. — Чэрв. (ЛАБНГ),
падушачка ж. — Тал. (ЛАБНГ),
брушка н. — Паст., Брасл., Шарк., Глыб. (ЛАБНГ),
трыбушок м. — Воран. (ЛАБНГ),
жываток м. — Бяроз. (АЛА, Шаталава),
пучок м. — Мядз., Арш. (ЛАБНГ),
пацеголье н. — Стол. (ТС),
ікра ж. — паўдн.-усх. з., спарадычна Паням. р., спарадычна Віц. р. (ЛАБНГ, АЛА),
ікра ж., ікры мн. — Чэрык., Берасц., Чач., Гом., Браг., Смален. р. (ЛАБНГ, АЛА, Мат. Гом., Дабравольскі),
ікраніца ж. — Раг. (ЛАБНГ),
ікраніца ж. — Добр. (ЛАБНГ),
галіка ж. — Кам. (ЛАБНГ),
галёнка ж. — Чач. (ЛАБНГ);

надкаленная косць:
рэпка ж. — паўн.-зах. з., Лаг. (СПЗБ, Варлыга),
яблычка н. — Пін. (Шаталава);

частка нагі ад шчыкалаткі ўніз:
ступа ж. — Верхнядзв., Гарадз., Шчуч., Свісл., Дзятл., Слон., Круп., Слуц., Старадарож., Карм., Пін., Лун., Маз., Добр., Хойн. (АЛА, ЛАБНГ, Мат. Гарадз., Шаталава, Станкевіч),
ступа ж. — Слаўг. (ЛАБНГ),
ступка ж. — Малар. (ЛАБНГ),
ступак м. — гарадз.-бар. г., Слуц. р., Бярэз., Бабр., Кір., Гл., Ганц., Акц., Петр., Лельч. (АЛА, ЛАБНГ, ЖС, НЛ, Сл. Гарадз., Мат. Маг., Сцяцко, Шаталава),
стапак м. — Саліг. (Н. сл-сць),
ступень м. — агульн. (ЛАБНГ, АЛА, Мат. Гарадз., ГЧ, Насовіч, Янкова, Юрчанка),
ступень м. — Жаб., Драг. (ЛАБНГ, Мат. апыт.),
ступеняк м. — Зэльв. (Мат. Гарадз.),
стопень м. — мясц. (Насовіч),
стопа ж. — Воран. (АЛА),
ступня ж. — паўдн.-усх. з., паўн. р., Гарадз., Берасц., Малар., Пін. (ЛАБНГ, АЛА, Мат. Гарадз.),
стапня ж. — Рэч. (ЛАБНГ),
плюсна ж. — Лаг., Капатк., Стол., Лоеў., Браг. (АЛА, ЛАБНГ, Варлыга, Янкова),
плюсня ж. — Жытк., Буда-Каш. (АЛА, ЛАБНГ),
плюсно н. — Смарг. (ЛАБНГ),
узнётак м. — Пін. (ДСБ, Шаталава);

ніжняя частка ступні:
падэшва ж. — паўн.-зах. з. (ЛАБНГ, АЛА, Мат. Гарадз.),
падошва ж. — спарадычна на ўсёй тэрыторыі Беларусі, акрамя паўн.-зах. з. (ЛАБНГ, АЛА, ТС, ДСБ),
падашва ж. — усх. з., Паст., Віл., Чэрв. (ЛАБНГ, АЛА, СЦБ, Мат. Гом.),
ступня ж. — Брасл., Мёр., Валож., Івян. (ЛАБНГ, АЛА),
ступень ж. — Мёр. (ЛАБНГ, АЛА),
ступак м. — Старадарож., Капатк. (ЛАБНГ, АЛА);

выпуклая верхняя частка ступні ў чалавека, пад'ём:
плісна ж. — Жытк. (ТС),
плісня ж., плісня ж., плесна ж., плёсня ж. — Стол. (НЛ, ДСБ),
перадок м. — Карэл. (Шаталава),
гурыстасць ж., гурысціна ж. — Гарадз. (Цыхун);

задняя частка ступні:
пята ж., пятка ж. — агульн. (ТС, Мат. Гарадз., Мат. Маг., Варлыга, Янкоўскі),
запятак м. — Капыл., Жытк. (ТС, З нар. сл.).

Паведаміць пра недакладнасьць