Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

рот, поласць паміж верхняй і ніжняй сківіцамі і шчокамі да глоткі.

рот м. — агульн. (АЛА, СПЗБ, ТС, ГЧ, Мат. Гарадз., Мат. мен.-мал., Шатэрнік, Насовіч, Янкова, Юрчанка, Яўсееў, Мат. апыт.),
губа ж. — паўн.-зах. з. (АЛА, СЦБ, Н. сл-сць, Мат. мен.-мал.),
губа ж. — Паст., Лаг. (АЛА, Варлыга),
япа ж. экспр. — Мсцісл., Жытк. (ТС, З нар. сл.),
ляпа ж. экспр. — паўн.-усх. д., Клецк., Зах.-бран. р. (СПЗБ, СЦБ, НЛ, Мат. мен.-мал., Мат. дыял. сл., Шатэрнік, Варлыга, Растаргуеў),
ляпаўка ж. экспр. — Слуц. (ЖС),
хляпа ж. — Чэрв. (Шатэрнік),
зяпа ж. груб. — Віц. р., Пол., Пух., Мсцісл., Жытк., Гом. р. (ТС, СЦБ, НЛ, НЛГ, Станкевіч, Каспяровіч),
цяпа ж. — Крыч. (АЛА),
гапа ж. — Стол., Жытк. (ТС, НС),
выліцы мн. — Драг., Пін. (ЖС, ЖНшС),
хлебагрызка ж., хлебарэзка ж., хаботня ж. 'рот з зубамі' — Клецк. (НЛ),
халява ж. перан. — мясц. (Насовіч),
халіпа ж. груб. — Бых. (ЖНС),
мялка ж. экспр. — Леп. (ЖНшС),
юха ж. экспр., юшка ж. перан. экспр. — Жытк. (ТС),
гэмба ж. — Астр. (СРЛГ),
уста ж., уста мн. — паўн.-зах. з. (СПЗБ),
пакалатка ж., лявіца ж. іран. — Слон. (ЖС, Мат. Гарадз.),
горла н. — Кам. (ЖНС),
генба ж. — Гом. р. (НЛГ),
пастка ж. 'вялікі рот' — Чэрв. (Шатэрнік);

верхняя частка поласці рота:
паднябенне н. — агульн. (ЛАБНГ, АЛА, Мат. Гом., Мат. Гарадз., Варлыга, Шатэрнік, Каспяровіч, Станкевіч),
неба н. — паўдн.-усх. з., Гарад. (ЛАБНГ, АЛА, ТС, Мат. Гом., НЛГ, Янкова),
нёба н. — віц.-маг. г., Пін. (ЛАБНГ, АЛА, Насовіч);

рухомы мышачны орган у ротавай поласці:
язык м., язычок м. памянш. — агульн., Смален. р. (ТС, ГЧ, Мат. Гарадз., Мат. дыял. сл., Юрчанка, Янкоўскі, Янкова, Бялькевіч, Станкевіч, Насовіч, Дабравольскі, Цыхун, Мат. апыт.);

рухомыя складкі, якія ўтвараюць край рота:
губы мн. — агульн., акрамя заходняй і паўночнай частак паўн.-зах. з. (ЛАБНГ, АЛА),
губа ж. — Лід., Дзятл., Гл., Жытк., Лоеў. (ТС, Мат. Гарадз., Янкова, Янкоўскі),
губа ж. — Смарг., Чэрв., Жытк. (ТС, Шатэрнік, Станкевіч),
губяка ж. — Жытк. (ТС),
гупель м., гупля ж. — Чэрв. (Шатэрнік),
лупы мн. экспр., лупа ж. абразл. — паўн.-зах. з., паўн. р., Беластоц. р. (АЛА, СПЗБ, СЦБ, НЛ, ЖНшС, Мат. Гарадз., Мат. мен.-мал., Мат. дыял. сл., Шатэрнік, Каспяровіч, Станкевіч, Яўсееў, Цыхун, Сцяцко),
лупсі мн. іран. — Ваўк., Зэльв. (Сл. Гарадз., Сцяцко),
вусны мн. — паўн.-усх. д. (ЛАБНГ, АЛА, СПЗБ, Каспяровіч),
вусты мн. — Брасл. (ЛАБНГ, АЛА),
усты мн. — Астр., Ашм. (ЛАБНГ),
усны мн. — Віл. (ЛАБНГ),
грыбы мн. — віц.-маг. г., спарадычна Гом. р., Рас. (ЛАБНГ, АЛА, Н. сл-сць, Каспяровіч, Зах.-бран. р., Станкевіч, Насовіч, Юрчанка, Мат. апыт., Растаргуеў),
грыбілы мн. абразл. — Мсцісл. (Юрчанка),
грыбелкі мн. зневаж. — Чач. (Мат. апыт.),
брылы мн. — Шкл. (Н. сл-сць, Мат. Маг.),
цадзелкі мн. перан. груб. — Мсцісл. (Юрчанка),
пыкі мн. — Пруж. (ДСБ),
зекра мн. груб. — Жытк. (ТС),
цыра ж. — Карэл. (Мат. Гарадз.),
рот м. — Чач., Лоеў. (Янкова, Мат. апыт.);
цылбалы мн. перан. 'тоўстыя губы' — мясц. (Станкевіч);

косцепадобны орган у роце для адкусвання і разжоўвання ежы:
зуб м., зубы мн. — агульн. (АЛА, СПЗБ, ГЧ, ТС, Мат. дыял. сл., Мат. Гарадз., Шатэрнік, Станкевіч, Юрчанка, Янкова, Янкоўскі, Мат. апыт.),
зуб'е н. зб. — Стол. (ТС),
зубяняты мн. экспр. — Мядз. (СЦБ),
процівочнікі мн. — Лід. (Мат. Гарадз.),
ікол м., іклэ мн. 'карэнныя зубы' — Дзятл. (Мат. Гарадз.),
кутні прым. — Зэльв., Чач., Лоеў., Браг., Смарг., Лаг., Стол. (ТС, Мат. Гом., Станкевіч, Сцяцко, Янкова, Мат. апыт.),
акутні прым. — Слон. (Сл. Гарадз.),
кутнік м. — паўдн.-усх. з., Зэльв. (ЖС, Мат. Гом.),
цемянны прым., бакавы прым. — Гом. (НЛГ),
карнявік м. — Ветк. (Мат. Гом.),
бацькі мн. — Жытк. (ТС),
бабкі мн. — мясц. (Станкевіч);

верхнія пярэднія зубы:
кірмашовік м. экспр., перан. — Смарг., Малад., Круп. (СЦБ, Сл. Гарадз., Мат. дыял. сл.),
кірмашовыя прым. — Круп. (Мат. мен.-мал.),
вярхоўе н. — Жытк. (ТС),
пярэдні прым. — Чач. (Мат. апыт.),
прыкусы мн. — Лоеў. (Янкова),
грызунец м. — Смарг. (Сл. Гарадз.);

малочныя зубы:
малочнік м., малочнікі мн. — Стаўб., Кругл., Лоеў. (СЦБ, Мат. Маг., Янкова),
хлебнічак м. — Дзятл. (Мат. Гарадз.);

зуб мудрасці:
красляк м. — Смарг., Малад. (СЦБ, Сл. Гарадз.),
рагавік м. — Воран. (Мат. Гарадз.);

зуб-клык:
ваўчак м. — Воран. (Мат. Гарадз.),
клыкі мн. — Навагр. (Мат. Гарадз.),
глазны зуб — Дзятл. (Мат. Гарадз.),
балясы мн. перан. 'доўгія зубы' — Жытк. (ТС),
весніцы мн. перан. 'рэдкія зубы' — Зэльв. (Сцяцко),
ячавы прым. 'зуб, на якім больш за ўсё кусаюць' — Зэльв. (Сцяцко),
пень м., пянёк м. памянш. 'частка зуба, якая знаходзіцца ў целе' — Люб., Чач., Лоеў. (Янкова, Мат. апыт.);

слізістая абалонка поласці рота, якая пакрывае зубныя адросткі сківіц:
дзясны мн., дзясна мн., дзясна ж. — асн. мас. г., акрамя Віц. р., Зах.-бран. р. (ЛАБНГ, ТС, Станкевіч, Растаргуеў, Шатэрнік),
дзясна ж. — Віц. р. (Каспяровіч),
дзясно н. — Гарад. (НС),
ясна мн. — спарадычна зах.-пал. г. (ЛАБНГ),
дзёсны мн. — паўн.-усх. д., спарадычна Паням. р., Бяроз. (ЛАБНГ),
дзясны мн. — Валож., Арш., Гор., Мсцісл., Смален. р. (ЛАБНГ, Дабравольскі),
ясла мн., ясла ж., есла мн. — зах.-пал. г. (ЛАБНГ, ЖНС, Шаталава),
яслі мн. — Пол., Бяроз. (ЛАБНГ),
ялкі мн. — Віц. р. (ЛАБНГ, Каспяровіч),
ялка мн. — Брасл., Лёзн. (ЛАБНГ);

частка твару, у якой знаходзяцца зубы:
сківіцы мн. — пал. р., гарадз.-бар. г., Мен. р. (ЛАБНГ, АЛА, ТС),
паскавіцы мн. — Лаг. (ЛАБНГ),
сані мн. — Пруж. (ЛАБНГ),
санкі мн. — паўн.-усх. д., спарадычна зах.-пал. г., Чэрв., Смален. р. (ЛАБНГ, АЛА, ДСБ, Каспяровіч, Яўсееў, Дабравольскі, Мат. апыт.),
саначкі мн., саначка ж. — Смален. р. (Дабравольскі),
пашчы мн. — Касц., Чач. (ЛАБНГ, АЛА),
пашчыкі мн. — спрадычна зах.-пал. г., Ветк., Нараўл., Чач. (ЛАБНГ, АЛА, ЖНшС, Мат. Гом., Мат. апыт.),
пашчукі мн. — Берасц. (АЛА),
пашчэмкі мн., пашчэмак м., пашчэмка ж., пашчомка ж. — спарадычна паўн.-зах. з. (ЛАБНГ, АЛА, Мат. мен.-мал., Мат. дыял. сл., Шаталава),
пашчэнкі мн., пашчэнак м., пашчэнка ж. — паўн.-зах. з. (ЛАБНГ, АЛА, ЖС, ЖНС, Мат. Гарадз., Мат. мен.-мал.),
пашчонкі мн. — Зэльв. (ЛАБНГ),
пошчанка ж. — Слон., Лельч. (Мат. Гарадз., Кучук),
пашчынкі мн. — Касц. (ЛАБНГ),
пашчанак м., пашчанне н. зб. — Мсцісл. (Юрчанка),
чэлюсці мн., чэлюсць ж. — спарадычна ўсх. з. і зах.-пал. г., Карэл., Малад., Стаўб., Капыл. (ЛАБНГ, АЛА),
чэлюшчы мн. — Капатк. (ЛАБНГ),
шчэлюшчы мн. — Старадарож., Гом. (ЛАБНГ),
шчэлюсці мн. — Ветк. (ЛАБНГ),
чэлепы мн. — Хойн. (Шаталава),
шчэлепы мн., шчэляпа ж. — паўдн.-усх. з., сярэд.-бел. г., Зэльв., Стол. (ЛАБНГ, АЛА, ТС, Мат. Маг., Варлыга, Станкевіч, Шаталава, Янкова),
шчэлепіна ж., жэлязы мн. — Жытк. (ТС, АЛА),
шчэлеты мн. — Карм. (ЛАБНГ),
ашчалёпы мн., ашчалёны мн. — Бял. (ЛАБНГ, НС),
звягі мн. — Карэл. (ЖС),
зява мн. — Жлоб., Акц. (ЛАБНГ),
храпа ж. — мясц. (Насовіч),
ляпка ж. — Смален. р. (Дабравольскі),
качкі мн. — Зах.-бран. р. (Растаргуеў);

ніжняя сківіца:
пашчака ж. — мясц. (Насовіч),
пашчыка ж. — Смален. р. (Дабравольскі),
пашчэнка ж. — Зэльв. (Сцяцко).

Чалавек   Чалавек
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019