Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

апрануты, адзеты.

апрануты прым. — пераважна паўн.-зах. з. (ЛАБНГ),
апранены прым. — зах.-пал. г., спарадычна гарадз.-бар. г. (ЛАБНГ),
адзеты прым. — віц.-маг. г., Мен. р., спарадычна Паням. р., Светлагор., Іван. (ЛАБНГ, ТС, СПЗБ),
адзягнены прым. — зах.-пал. г., Берасц. р. (ЛАБНГ);

модна апрануты:
моднік м., модніца ж. — Мёр. (З нар. сл.),
модны прым. — Смален. р. (Дабравольскі),
хрант м. — Смален. р., Маг. (Дабравольскі, Бялькевіч, Насовіч),
мадэда ж. — Драг., Чэрв. (НЛ, Мат. мен.-мал.),
струк м. — Маг., Смален. р. (Бялькевіч, Дабравольскі),
стрычак м. — Смален. р. (Дабравольскі),
ферт м. — Смален. р. (Дабравольскі),
фацэт м. — Гарадз. (СРЛГ),
хабрэц м. — Стол. (ТС),
мындра ж. — Пруж. (ДСБ),
страюха ж. — Іўеў. (Сл. Гарадз.),
шчогалька ж. — Зах.-бран. р. (Растаргуеў),
алігант м. — Чэрв. р. (Шатэрнік),
аліганчык м. — Лун. (ДСБ),
кандзібобер м. — Гарадз. (Цыхун),
фарсісты прым. — Гарадз. (Сцяшковіч),
мудраўны прым. — Іўеў. (Сл. Гарадз.),
фарсун м. — Стол., Смален. р., паўн.-зах. з. (СПЗБ, ТС, Дабравольскі),
харахоня ж. — Маг., Смален. р. (Бялькевіч, Дабравольскі),
гогаль м. — Зах.-бран. р. (Насовіч, Станкевіч),
джэнджаруха ж. — Гом. (НЛГ),
высціговы прым. — Воран. (Сл. Гарадз.),
хіновы прым. — Маст. (Сл. Гарадз.),
расфуфыра ж. — Мёр., Мсцісл. (З нар. сл., Юрчанка);

прыбраны, апрануты па-святочнаму:
вустроены прым. — Жытк. (ТС),
прыхарошаны прым. — Уздз. (Мат. мен.-мал.),
нараджаны прым. — Стол. (ТС),
разадзеты прым. — Бярэз. (СПЗБ),
прыбраты прым. — Гарадз. (СРЛГ),
прыбраны прым. — Віц. р. (Каспяровіч),
убраны прым. — Стол., Жытк., Гарод., Гарадз. (ТС, СПЗБ),
убіраты прым. — Жытк. (ТС),
стройны прым. — Жытк. (ТС),
начапураны прым. — Чач. (Мат. апыт.),
чапурны прым. — Лоеў. (Янкова),
хварботніца ж. — Смален. р. (Дабравольскі),
паднядзелены прым. — Гом. (НЛГ),
прынапутраны прым. — Гом., Чач. (НЛГ, Мат. апыт.),
прыфранчаны прым — Гом. (НЛГ);

неахайна апрануты, без густу:
неўстроены прым. — Жытк. (ТС),
пачапарка ж. — Гарадз. (СРЛГ),
малгося ж. — Пін. (ДСБ),
калашман м. — Стаўб., Гл. (Мат. мен.-мал., Янкоўскі),
калашмач м. — Зэльв. (Сцяцко),
шмулька м. — Мёр. (З нар. сл.),
папуцёха ж. — Леп. (ЖНшС),
лахта ж. — Клецк. (НЛ),
апоня м. і ж. — Гл. (Янкоўскі),
лапуда м. і ж. — Драг. (НЛ),
кашламбак м. — Навагр. (Сл. Гарадз.),
краслач м. — Гл. (Янкоўскі);

празмерна адзеты:
напуганы прым. — Стол. (ТС),
кулёма м. і ж. — Гор., Чач. (Мат. Маг., Мат. апыт.).

Чалавек   Чалавек
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019