Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

заікаты, той, хто заікаецца.

заіка м. і ж. — спарадычна агульн. (СЦБ, Мат. апыт.),
заікаты прым. — спарадычна агульн. (СЦБ, Мат. мен.-мал., Мат. апыт.),
заікматы прым. — Маз. (ГЧ),
заікаваты прым. — Кобр., Стол. (ТС, ЖНшС),
заіклівы прым. — паўн.-зах. з. (Станкевіч, СПЗБ, Мат. Гарадз., НС, Станкевіч),
заікасты прым. — Бял. (Яўсееў),
заіканец м. — Бых. (Мат. Маг.),
заіканда м. і ж. — Жытк. (ТС),
ікаваты прым. — Карэл. (Сл. Гарадз.),
залэпач м. — Драг. (НЛ),
пыкала м. і ж. — Смален. р. (Насовіч, Станкевіч, Дабравольскі),
пыпкала м. і ж. — мясц. (Станкевіч),
пыкавы прым. — Кобр. (ЖНшС);

картавы, шапялявы:
картавы прым. — Лаг., Чэрв. (Варлыга, Шатэрнік),
картавешка ж. — Лаг., Мсцісл. (Варлыга, Юрчанка),
шэпелюн м. — Жытк. (ТС),
шапятлівы прым. — Віл., Лях., Навагр. (СПЗБ, Мат. мен.-мал.),
шапялявы прым. — Жытк., Чач., Браг., Шчуч. (СПЗБ, ТС, З нар. сл., Мат. мен.-мал.),
шывільда ж. — Маг. (Бялькевіч),
шавяляты прым. — Лоеў., Бярэз., Бял., Мёр. (Мат. мен.-мал., Яўсееў, ЖНС, Янкова),
шывіляты прым. — Маг. (Бялькевіч),
шаверда м. і ж. — Капыл. (Н. сл-сць),
швэргало м. і ж. — Гарадз., Стаўб. (СРЛГ, НС),
трыкало н. — Стол. (ТС),
дрэкавы прым. — Пін. (НЛ),
гаркавы прым. — Стол., Нясв., Жытк. (ТС, НС, Мат. мен.-мал.),
грыкавы прым. — Стол. (ТС),
шамка ж. — Смален. р. (Дабравольскі),
шыгіравы прым. — Лоеў. (Янкова);

гамзаты:
гамзун м. — Чэрв., Віц. р., Круп., Бял. (Шатэрнік, НС, Каспяровіч, Яўсееў, Станкевіч),
гомзала м. і ж. — Пух. (Станкевіч, З нар. сл.),
гамзала м. і ж. — Гл. (Янкоўскі),
хамза м. і ж. — Чач. (Мат. апыт.),
гундос м. — Пін., Чач. (Шаталава, Мат. апыт.),
хамзель м. зневаж. — Лоеў. (Янкова),
гамзацель м. — Маг. (Бялькевіч),
гамзатка ж. — Маг. (Бялькевіч),
гамзаты прым. — Пух., Круп., Стол., Лоеў., Гл., Бял., Лаг., Чэрв., Віц. р. (ТС, СЦБ, ЖНС, Янкова, Янкоўскі, Варлыга, Шатэрнік, Яўсееў, Станкевіч),
гамзлівы прым. — Стол. (ТС),
гундосы прым. — Шчуч., Пін. (НЛ, Шаталава),
вугнак м. — (Мат. Маг., Н. сл-сць),
вугнаты прым. — Ветк., Шкл., Мсцісл., Раг., Гор., Шкл., Чач., Хойн. (Мат. Гом., Н. сл-сць, Шаталава, Юрчанка, Мат. дыял. сл.),
вугнівы прым. — Нясв., Лаг., Чэрв., Жытк., Зах.-бран. р. (ТС, Мат. мен.-мал., СЦБ, Растаргуеў),
момра м. і ж. — Гарадз. (Цыхун),
шавярдун м. — Капыл. (Н. сл-сць),
мармытун м. — Зэльв. (Мат. Гарадз.),
шыкірда м. і ж. — Жытк. (ТС),
шамшур м. — мясц. (Насовіч),
дунда ж. — Клецк. (НЛ),
дзюдзюн м. — Гл. (Янкоўскі),
гаркуша ж. — Навагр. (ЖНС),
шверкала м. і ж. — Гл. (Янкоўскі),
швяркач м. — Старадарож. (Мат. апыт.),
шаўкыла н. — Маг. (Бялькевіч),
шаўкун м. — Смален. р. (Дабравольскі),
салапаты прым. — Лоеў. (Янкова),
хамкало м. — Стол. (ТС),
галдавы прым. — Пух. (СЦБ, Мат. мен.-мал.),
гардавы прым. — Уздз. (СЦБ, Мат. мен.-мал.),
гугна м. і ж. — мясц. (Насовіч),
вугняўка ж. — Мсцісл. (Юрчанка),
гугнаўка ж. — мясц. (Насовіч),
мармытун м. — Шчуч., Гарад. (СПЗБ),
маркатун м. — Мсцісл. (Юрчанка),
баркатун м. — Смален. р. (Дабравольскі),
хамрывы прым. — Жытк. (ТС),
хамхаты прым. — Гарадз. (СПЗБ).

Чалавек   Чалавек
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019