калека, знявечаны, пакалечаны чалавек.

калека м. і ж. — агульн. (СПЗБ, ТС, Станкевіч, Насовіч, Каспяровіч, Мат. Гарадз., Сцяшковіч, Дабравольскі, Бялькевіч, НЛГ),
калечына м. і ж. — Смарг., Вілен. р. (СПЗБ),
калечаны прым. — мясц. (Насовіч),
хваравека м. і ж. — Шчуч. (Мат. Гарадз.),
зломак м. — Смарг. (Мат. Гарадз.),
інвалід, янвалід м. — агульн. (СПЗБ, ЖНшС, Мат. апыт.),
жачок м. 'стары калека' — Карэл. (Сл. Гарадз.),
нагагеняны прым. — Гарадз. (СРЛГ),
увешлівы прым. — Мсцісл. (Юрчанка),
абязвечаны прым. — мясц. (Насовіч),
крывянда ж. — Гарадз. (СРЛГ),
акалечаны прым. — мясц. (Насовіч);

з пакалечанымі рукамі:
куцапалы прым. — Стол., Маг. (ТС, Бялькевіч),
кацалап м. — Мсцісл. (Юрчанка),
кукса м. і ж. — агульн. (СПЗБ, Насовіч, Мат. апыт.),
куксач м. — Паст., Гарадз. (СПЗБ, Цыхун),
куксак м. — Паст. (СПЗБ),
куктаты прым. — Чэрв. р. (Шатэрнік),
куксаты прым. — Паст., Вілен. р. (СПЗБ),
бязрукі прым. — Смарг. (Станкевіч),
бязлапы прым. — мясц. (Насовіч, Станкевіч).

Паведаміць пра недакладнасьць