Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

хваравіты, слабасільны, са слабым здароўем.

хворы прым. — агульн. (ДАБМ, ТС, СПЗБ, Мат. Гом., Мат. Гарадз., Сцяшковіч, Станкевіч, Растаргуеў, Насовіч, ГЧ, Шатэрнік, Янкоўскі, Мат. апыт.),
хваравіты прым. — Смарг., Віц., Чэрв., Лаг. (Станкевіч, Каспяровіч, Шатэрнік, Насовіч, Варлыга),
хваравека м. і ж. — Гарадз., Слон., Стаўб., Маст., Іўеў., Воран. (СПЗБ, З нар. сл., ЖС, Сл. Гарадз.),
хваравекі прым. — Карэл., Шчуч., Чэрв., Гарадз., Гарад. (СПЗБ, ЖНС, НЛ, Станкевіч, Сл. Гарадз.),
хваравечына ж. — Іўеў. (Сл. Гарадз.),
хваравекавы прым. — Слон. (ЖНС),
хварун м. — Мёр. (З нар. сл.),
хваруткі прым. — Зэльв., Навагр. (Н. сл-сць, Сл. Гарадз.),
схварэлы прым. — Навагр. (Сл. Гарадз., Насовіч),
слабы прым. — агульн., акрамя Паням. р. і зах.-пал. г. (ЛАБНГ),
слабы прым. — Паням. р., зах.-пал. г., спарадычна ўсх.-пал. р., Маг. р., Глыб., Ушац., Докш., Леп., Барыс., Круп. (ЛАБНГ, ТС, Сцяшковіч, Станкевіч, Янкова, Янкоўскі, ЖНшС),
слабэй прым. — усх.-маг. р., Мсцісл., Драг. (ЛАБНГ, Юрчанка),
слабак м. — Карэл., Бял., Мёр., Зэльв., Мсцісл. (Сцяцко, З нар. сл., Сл. Гарадз., Яўсееў, Юрчанка),
слабун м. — Гор., Мсцісл. (Мат. Маг., Юрчанка),
слабец м. — Мсцісл. (Юрчанка),
слабуха ж. — Мсцісл. (Юрчанка),
слабіна (слабізна) ж. — Бял., Зэльв., Мсцісл. (Сцяцко, Юрчанка, Яўсееў),
слабкі прым. — Жытк. (ТС),
слабавіты прым. — Смарг. (Мат. мен.-мал.),
заслабы прым. — Ваўк. (Мат. Гарадз.),
саслаблы прым. — Мсцісл. (Юрчанка),
маласільны прым. — Жытк. (ТС),
высілены прым. — Віц. (Каспяровіч),
гніляк м. — паўн.-зах. з. (ЛАБНГ, Станкевіч, СЦБ, Сцяцко),
гнілец м. — Глыб., Верхнядзв., Пол., Арш., Бял. (ЛАБНГ),
гнілуха ж. — Ашм., Смарг. (Станкевіч),
гнілушка ж. — Валож., Мсцісл. (ЛАБНГ, Юрчанка),
дыхляк (здыхляк) м. — Сміл., Стол., Віл., Чач., Чэрв., Лаг. (ТС, Шатэрнік, СЦБ, Насовіч, Варлыга, Станкевіч),
дохлік (здохлік) м. — Слон., Маст., Бял., Гл. (Сл. Гарадз., ЖНшС, Яўсееў, Янкоўскі),
дохля (здохля) ж. — Жытк., Гл., Мсцісл. (ТС, Янкоўскі, Юрчанка),
дыхля ж. — Мсцісл. (Юрчанка),
дохлы прым. — Віц., Жытк. (ТС, Каспяровіч),
здыхач м. — Мсцісл. (Юрчанка),
здыхло н. — Берасц., Бяроз. (ЖНС),
кволы прым. — Смарг., Чэрв., Беш., Віц., Зах.-бран. р., Лоеў., Стол., Жытк., Лаг., Смален. р. (СПЗБ, ТС, Шатэрнік, Каспяровіч, Варлыга, Дабравольскі, Станкевіч, Янкова, Растаргуеў),
кісляк м. — Смален. р. (Дабравольскі, Насовіч),
кіслы прым. — Пух. (З нар. сл.),
бальны прым. — пераважна ўсх. з., Паням. р., зах.-пал. г., Смален. р. (ДАБМ, СПЗБ, СЦБ, Растаргуеў, Дабравольскі, Янкова, ГЧ),
зболены прым. — Стол., Свісл. (ТС, Сл. Гарадз.),
збалелы прым. — Лід. (Мат. Гарадз., Станкевіч),
балявы прым. — Навагр. (СПЗБ),
балезны прым. — Мсцісл. (Юрчанка),
неўздаляка м. і ж. — Віц., Смален. р. (Каспяровіч, Дабравольскі),
нездалека м. і ж. — Чэрв., Гл., Гом. (Шатэрнік, Янкоўскі, НЛГ),
неўздалюга м. і ж. — Чач. (Мат. апыт.),
нездалетнік (нездалетніца) м. — Гл. (Янкоўскі),
нездалетны прым. — Гл., Петр. (Мат. Гом., Янкоўскі),
нездаляшчы прым. — Гом., Чач., Лоеў. (НЛГ, Янкова, Кучук, Мат. апыт.),
трухляк м., трухлячка ж. — Смален. р., Мсцісл. (Дабравольскі, Юрчанка, Насовіч),
трухлы прым. — Стол., Жытк. (ТС, Насовіч),
трухлявы прым. — Лоеў. (Янкова, Насовіч),
нядошлы прым. — Стол., Жытк., Стаўб., Чэрв., Дзярж., Маст. (ТС, СПЗБ, Шатэрнік, НС, З нар. сл.),
недашляк м. — Жытк. (ТС),
нядошліца ж. — Чэрв. (Шатэрнік),
нягеглы прым. — Лаг., Віц., Уздз., Маг. (Мат. мен.-мал., Бялькевіч, Варлыга, Каспяровіч),
нягега м. і ж. — Смал. (СЦБ, Мат. мен.-мал.),
нядужы прым. — Жытк., Докш., Гл., Шчуч., Смален. р., Астр. (СПЗБ, ТС, Мат. Гарадз., Федароўскі, Насовіч, Мат. дыял. сл., Янкоўскі, Дабравольскі),
нядуга м. і ж. — Мсцісл. (Юрчанка),
недужавіты прым. — Лаг. (Варлыга),
нягожы прым. — Лун., Стол., Жытк., Лельч., Ганц. (СПЗБ, ТС, НЛ, ДСБ, Мат. Гом.),
негож прым. — Жытк., Стол. (ТС),
негадзяшчы прым. — Стол., Жытк. (ТС),
лядачы прым. — Гом., Стаўб. (ЛАБНГ, СЦБ),
лядашчы прым. — Бабр., Пух., Іван. (ЛАБНГ, СЦБ),
лядашты прым. — Пух., Бярэз., Дзярж. (ЛАБНГ, Мат. мен.-мал.),
нямоглы прым. — Карэл., Віл. (СПЗБ, Мат. Гарадз.),
нямоглік м. — Слон. (ЖНшС),
немагушчы прым. — Уздз. (СЦБ, Мат. мен.-мал.),
немачны прым. — Івац. (ЖНС),
немацавіты прым. — Жытк. (ТС),
дахадзяга (дахадзяка) м. і ж. — Бял., Гом., Лоеў., Чач. (НЛГ, Янкова, Яўсееў, Мат. апыт.),
дахаджалы прым. — Віл. (СПЗБ),
ніварты прым. — Астр., Люб., Старадарож. (СПЗБ, Мат. апыт.),
дафактовы прым. — Гарадз., Стаўб., Зэльв., Свісл. (Мат. мен.-мал., Сл. Гарадз., СЦБ, Цыхун),
знуроны прым. — Ушац. (ЖНшС),
макляк м. — Бераст., Смарг. (ЛАБНГ, Сл. Гарадз.),
хілы прым. — Жытк., Лоеў., Чач. (ТС, Янкова, Мат. апыт.),
хіляк м. — Чач. (Насовіч, Мат. апыт.),
хірляк м. — Гом. (НЛГ, Насовіч),
пахілы прым. — Жытк. (ТС),
хіжы прым. — Івац. (ДСБ),
недалужны прым. — Стол. (ТС, Насовіч),
недалужнік м. — мясц. (Насовіч),
недалугі прым. — Лоеў., Кір. (Янкова, Мат. Маг.),
чэзлы прым. — Стол., Лід. (ТС, Сл. Гарадз.),
чахлы прым. — Мсцісл. (Юрчанка),
нездаровы прым. — Стол., Жытк., Старадарож. (ТС, Мат. апыт.),
нездаравяка м. і ж. — Лаг., Мсцісл., Чэрв., Смален. р., Зах.-бран. р. (Шатэрнік, Варлыга, Дабравольскі, Растаргуеў, Насовіч, Юрчанка),
нездароўка ж. — Жытк. (ТС),
зморак м. — Чэрв. (Станкевіч),
морны прым. — Стаўб. (СЦБ),
благі прым. — Чэрв., Стол., Жытк. (ТС, Шатэрнік, Сл. Гарадз., Насовіч),
хірлявы прым. — Карэл. (Мат. Гарадз.),
хірляк м. — Лаг. (Варлыга),
хырла (хырля) ж. — Мсцісл. (Юрчанка),
хіра ж. — Маг. (Бялькевіч),
харлак м. — Маст. (Сл. Гарадз.),
драхлячына ж. — Жытк. (ТС),
млюга м. і ж. — Зэльв. (ЖС),
мляўкі прым. — Ашм. (Сл. Гарадз.),
млявы прым. — мясц. (Насовіч),
неўставака м. і ж. — Гл., Карэл. (Янкоўскі),
бяздушны прым. — Жытк., Мёр. (ТС, НС),
нядушлы прым. — Лельч. (Мат. Гом.),
вутлы (утлы) прым. — Шчуч., Гарадз., Ваўк., Маст. (СПЗБ, НЛ, Цыхун),
плахі прым. — Лоеў., Чач., Жытк., Стол. (ТС, Янкова, Мат. апыт.),
плашак м. — Смален. р. (Дабравольскі),
недаморак м. — Стол., Жытк. (ТС),
няўздоліца м. і ж. — мясц. (Насовіч, Станкевіч),
хрыпла м. і ж. — Мёр. (З нар. сл.),
хіркало н. — Жытк. (ТС),
шыпуль м. — Бераст. (ЛАБНГ),
шупляк м. — Гл. (Янкоўскі),
шамляк м. — Люб. (ЖС),
шарупляк м. — Жытк. (ТС),
крохлы прым. — Віц. (Каспяровіч, Станкевіч),
заняпалы прым. — мясц. (Станкевіч),
бурхля м. і ж. — Гарадз. (СРЛГ),
ападлівы прым. — Дзятл. (Сл. Гарадз.),
дападковы прым. — Смарг. (Сл. Гарадз.),
ніякі прым. — Віл., Жытк. (ТС, СЦБ),
ніякаваты прым. — Жытк. (ТС),
хлюпяк м. — мясц. (Насовіч),
нежывуля м. і ж. — Смален. р. (Дабравольскі),
убогі прым. — Жытк. (ТС),
нудны прым. — Мсцісл., Віц. (Каспяровіч, Станкевіч, Юрчанка),
нічогі прым. — Стол., Старадарож., Жытк., Гл. (ТС, НС, Мат. Гом., Янкоўскі),
хліпкі прым. — Гом., Чач. (НЛГ, Мат. апыт.),
хлюпаваты прым. — Бераст. (Сл. Гарадз.),
пярхляк м. — Малад. (Мат. дыял. сл.),
драбач м. — Бял. (Яўсееў),
высілены прым. — мясц. (Насовіч),
нікудышны прым. — Лоеў., Чач. (Янкова, Мат. апыт.),
жыдкі прым. — Круп. (СЦБ, Мат. мен.-мал., Насовіч),
мізэрны прым. — Віц. (Каспяровіч),
ліхі прым. — Лоеў. (Янкова),
худослівы прым. — Гом. (НЛГ),
зануджаны прым. — Мсцісл., Зах.-бран. р. (Юрчанка, Растаргуеў),
гінда ж. — Лаг. (Варлыга),
ніадэшлы прым. — Лаг. (Варлыга),
шапацёлка ж. — Лоеў. (Янкова),
в'ялы прым. — Стол., Жытк. (ТС),
брозкі прым. — Стол. (ТС),
неспраўны прым. — Стол. (ТС),
дрэнчаны прым. — Бял. (Яўсееў),
хвэбны прым. — Шчуч. (Сл. Гарадз.),
сухрыльны прым. — Астр. (Сл. Гарадз.),
маліможны прым. — Чач. (Мат. апыт.),
смятаннік м. — Касц. (Мат. Маг.),
чучырыпок м. — Драг. (НЛ),
шлапак м. — Мсцісл. (Юрчанка),
азузліваты прым. — Уздз. (СЦБ),
струджаны прым. — Чач. (Мат. апыт.),
драглы прым. — Мсцісл. (Юрчанка),
чамярны прым. — Зах.-бран. р. (Растаргуеў),
мізэрны прым. — Зах.-бран. р. (Растаргуеў),
апусцеваты, апушчэны прым. — Стол., Жытк. (ТС),
змогля м. і ж. — Мсцісл. (Юрчанка),
жаўкляк м. — Гл. (Янкоўскі),
пухамеля м. і ж. — Маг. (Бялькевіч),
вяліца м. і ж. — Навагр. (СПЗБ),
непахарэмны прым. — Смарг. (СПЗБ),
марны прым. — Навагр. (СПЗБ),
карузлы прым. — Светлагор. (Мат. Гом.).

Чалавек   Чалавек
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019