хворы, які хварэе на якую-н. хваробу.

на сухоты:
сухотнік м. — Маг., Гл., Віц., Смарг., Лёзн., Чэрв. (Бялькевіч, Янкоўскі, Шатэрнік, Каспяровіч, Станкевіч),
сухотніца ж. — Смарг., Чэрв., Гл. (Шатэрнік, Станкевіч, Янкоўскі),
сухотачны прым. — мясц. (Насовіч),
сухотлівы прым. — паўн.-зах. з. (СПЗБ),
бяркулёзны прым. — Шальч. (СПЗБ),
чахоташлівы прым. — Мсцісл. (Юрчанка),
чахотлівы прым. — Мсцісл. (Юрчанка);

на дыхавіцу (астму):
дыхавічны прым. — зах.-пал. г., Слуц. р., спарадычна гарадз.-бар. г., Лаг. (ЛАБНГ, Варлыга, Янкоўскі),
дыхавічлівы прым. — Чаш., Сен., Тал. (ЛАБНГ, ТС),
дыхавы прым. — Стол. (ТС),
удушлівы прым. — асн. мас. г. (ЛАБНГ, Мат. Гарадз., Варлыга),
задушлівы прым. — Мсцісл. (Юрчанка),
задышлівы прым. — усх.-пал. р., Мсцісл., Клім. (ЛАБНГ, СЦБ),
ядушлівы прым. — зах.-пал. г. (ЛАБНГ, ТС, НЛ, ЖНшС);

на эпілепсію:
прыпадачны (прыпадашны) прым. — спарадычна агульн. (ЛАБНГ, Мат. Гарадз.),
прыпадкаваты прым. — Нараўл. (ЛАБНГ),
прыпадкавы прым. — Кам., Берасц. (ЛАБНГ),
прыпадковы прым. — Гарадз., Кам., Берасц., Браг. (ЛАБНГ),
прыпадны прым. — Гл. (Янкоўскі),
пераложны прым. — Жытк. (Мат. Гом.);

на лунацізм:
луннік м. — Чэрв. (СПЗБ),
лунец м. — Ваўк. (СПЗБ),
лунацік м. — Ваўк., Гарад. (СПЗБ),
месячнік м. — Гарадз. (Цыхун),
трызнік м. — Бых. (Мат. Маг.);

на каросту:
караслівы прым. — Гл. (Янкоўскі),
карослівы прым. — Гл., Зах.-бран. р. (Янкоўскі, Растаргуеў).

Паведаміць пра недакладнасьць