ганарлівы, пыхлівы, наравісты, горды, самалюбівы, амбіцыйны, фарсісты, фанабэрысты, высакамерны.

ганарлівы:
вабразіцельны прым. — Бял. (Яўсееў),
ваннаровы прым. — Зэльв. (Сцяцко),
гамбісты прым. — Віц. р. (Каспяровіч),
ганабісты прым. — Гарадз. р. (СРЛГ),
ганбісты прым. — Гом. р. (Мат. Гом.),
анаровы прым. — Шчуч. (Сл. Гарадз.),
ганаровы прым. — Астр., Чэрв., Жытк., Віц. р. (ТС, Н. сл-сць, Каспяровіч, Шатэрнік),
ганурысты прым. — Мсцісл. (Юрчанка),
ганаркі прым. — Чэрв. (СЦБ),
гардзіран м. — Смален. р. (Дабравольскі, Станкевіч),
гардзісты прым. — Рас. (Шаталава),
гардлівы прым. — Ушацк. (ЖНшС),
гардун м. — мясц. (Станкевіч),
гардзіран м. — Смален. р. (Дабравольскі),
гарды прым. — паўн.-зах. з., Віц. р. (СПЗБ, Каспяровіч),
гардыня м. і ж. — мясц. (Насовіч),
гарнёха ж. — мясц. (Станкевіч),
гарнянка ж. — Смален. р. (Дабравольскі),
гах м. — Драг. (ДСБ),
горды прым. — Шчуч., Валож., Чач., Лоеў. (СЦБ, Мат. Гарадз., Янкова, Мат. апыт.),
горны прым. — Пух. (З нар. сл.),
гунорны прым. — Пух. (СЦБ),
гунуровы прым. — Чэрв. (СЦБ),
далікатар м. — Гарадз. (Сл. Гродз),
задырня м. і ж. — Іван. (ЖНС),
закамырасты прым. — Мсцісл. (Юрчанка),
занослівы прым. — Бран. р. (Растаргуеў),
заносчывы прым. — Мсцісл. (Юрчанка),
запэнслівы прым. — Карэл. (Сл. Гарадз.),
мудры прым. — Бяроз. (Шаталава),
нотны прым. — Кір. (Мат. Маг.),
недаткнентны прым. — Смарг. (Сл. Гарадз.),
пыхаморды прым. — Астр. (Сл. Гарадз.),
узносісты прым. — Мсцісл. (Юрчанка),
цваны прым. — Гарадз. р. (СРЛГ),
цырымонніца ж. — усх.-маг. г. (Бялькевіч),
чамадор м., чамадорлівы прым. — Бял. (Яўсееў),
чыпурны прым — Гарадз. р. (СРЛГ);

фанабэрысты:
вогірскі прым. — Мсцісл. (Юрчанка),
вынослівы прым. — Ушацк. (ЖНшС),
гойны прым. — Лельч. (Кучук),
фанабэрысты прым. — Лаг. (Варлыга, Каспяровіч),
гойны прым. — Кобр. (ЖНшС),
задавака м. і ж. — Стаўб., Валож. (СЦБ),
задавасты прым. — Стаўб., Валож. (СЦБ),
каноза м. і ж. — Жытк. (ЖНшС),
рачны (рэчны) прым. — Стол., Жытк. (ТС, Н. сл-сць),
самагога м. і ж. — Гл. (Янкоўскі),
хабры прым. — Стол. (ТС),
хванабэр м. — мясц. (Насовіч),
фанабэра м. і ж. — Іўеў. (Сл. Гарадз.),
фанабэрлівы прым. — Гом. р. (НЛГ),
хванабэрысты прым. — Смарг., Чач.,
ханабэрысты прым. — Лаг., Чэрв., Стол. (ДСБ, Мат мен.-мал., Варлыга),
натапоршчаны прым. — Смален. р. (Дабравольскі);

пыхлівы:
думны прым. — мясц. (Насовіч),
мардапышка м. і ж. — мясц. (Насовіч),
мудур м. — мясц. (Станкевіч),
надуцька м. — Бял. (Яўсееў),
надуцік м. — мясц. (Насовіч),
падымака ж. і м. — мясц. (Станкевіч),
пыхаваты прым. — Драг. (НЛ),
пышка м. і ж. — мясц. (Насовіч),
пышны прым. — мясц. (Насовіч),
пышнёха ж. — мясц. (Гарэцкі, Станкевіч);

самалюбівы:
варавіты прым. — Свісл., Гл. (Сл. Гарадз., Янкоўскі),
самалюбец м. — Пруж., Гл. (ЛАБНГ, Янкоўскі),
самалюбімец м, самалюбімка ж. — Мёр. (З нар. сл.),
самалюбіца ж., самалюбка ж. — Гл. (Янкоўскі),
самалюбівы прым. — Кам., Мёр. (ЛАБНГ, З нар. сл.);

фарсісты:
вынослівы прым. — Ушацк. (ЖНшС),
хварсісты прым. — Віц. р. (Каспяровіч);

наравісты:
ганарысты прым. — мясц. (Насовіч),
гардаванка ж. — Смален. р. (Дабравольскі, Станкевіч);

занослівы:
гардзінка ж. — Смален. р. (Дабравольскі, Станкевіч),
задачлівы прым. — Ушацк. (ЖНшС);

незадаволены:
мамрук м., мамрукаваты прым., мамручка ж., мамылісты прым., мамыля м. і ж., мамырасты прым., мамручына м. і ж., мамырына м. і ж., мамыр м. — Мсцісл. (Юрчанка).

Паведаміць пра недакладнасьць