Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

смелы, бясстрашны, храбры, адважны, рашучы, рызыкоўны.

бясстрашны:
безбаязлівы прым. — мясц. (Насовіч),
безбаязны прым. — мясц. (Насовіч),
безляклівы прым. — мясц. (Насовіч),
бравы прым. — паўн.-зах. з. (СПЗБ),
мужны прым. — мясц. (Насовіч),
неляклівы прым. — Смален. р. (Дабравольскі),
прабега ж. 'смелая дзяўчыны, жанчына' — Стол. (ТС),
смелка м. і ж. — паўн.-зах. з. (СПЗБ),
смелны прым. — Мёр. (ЖНС),
смяльчак м. — Мсцісл. (Юрчанка),
смелы (смялы) прым. — Гл., Жытк., паўн.-зах. з. (СПЗБ, ТС, Янкоўскі),
смялец м. — Слаўг. (Н. сл-сць),
смяляк м., смялячка ж. — Гл., Мсцісл., Маг. р. (Янкоўскі, Мат. Маг., Юрчанка),
смяляка м. і ж. — Гом. р. (НЛГ);

адважны:
адважлівы прым. — Чэрв., Жытк. (ТС, Шатэрнік),
адважны прым. 'рызыкоўны' — Лаг., Чэрв., Віц. р. (Варлыга, Шатэрнік, Каспяровіч),
адважнік м. — Чэрв. (Шатэрнік),
дзёрзкі прым. — Стол., Смарг. (ТС, Станкевіч),
забіючы, забіюшчы прым. — мясц. (Насовіч),
саманадзейлівы прым. — мясц. (Насовіч),
спрытны прым. — Лаг. (Варлыга),
хвабрэц м. — Мсцісл. (Юрчана),
хвабрэц м. — Чэрв., Мсцісл., Лоеў., Чач. (Янкова, Шатэрнік, Юрчанка, Мат. апыт.),
хварбы, хвабраны прым. — Мсцісл. (Юрчанка);

рашучы:
баявы прым. — паўн.-зах. з. (СПЗБ),
бойкі прым. — Чэрв. (Шатэрнік),
зашараханы прым. — Мсцісл. (Юрчанка),
рэзвы прым. — Стол. (ТС);

рызыкоўны:
адчайдушны прым. 'роспачны' — Гом. р. (НЛГ),
адчайнік м., адчайнюга м. — Мсцісл. (Юрчанка),
адчаюгам. 'вялікі смялок' — Бял., Мсцісл., Гом. р. (Яўсееў, Юрчанка, НЛГ),
адчайны прым. — Віц. р. (Каспяровіч),
адчаянны прым. — Мсцісл. (Юрчанка),
рысковы прым. — Лоеў. (Янкова),
рыскоўны прым. — Дзятл. (Сл. Гарадз.),
дамоўны прым. 'смелы ў словах, здольны выказаць усё' — мясц. (Насовіч).

Чалавек   Чалавек
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019