Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

дасціпны, цікаўны да ўсяго, трапны і дасканалы ў выказванні.

умелы, знаходлівы:
астравумны прым. 'кемлівы' — Стол. (ТС),
бегкі прым. — мясц. (Станкевіч),
выхадлівы прым. 'вынаходлівы' — Гом. р. (Мат. Гом.),
выдумленік м., выдумленшчык м., выдумшчык м. — Мёр. (НС),
дасціпны прым. — Чэрв., Віц. р. (Шатэрнік, Каспяровіч),
звінны прым. — Кобр. (ЖНшС),
кідлівы прым. 'які лёгка знаходзіць разумовы выхад' — мясц. (Станкевіч),
мудрэніца ж. — Смален. р. (Дабравольскі),
празорлівы прым. — мясц. (Станкевіч),
празука м. і ж. 'разумнік з добрай дасведчанасцю' — усх.-маг. г. (Насовіч, Мат. апыт.),
празус м. — усх.-маг. г. (Насовіч),
празукаваты прым. — усх.-маг. г. (Насовіч, Мат. апыт.),
пракуда м. і ж. 'кемлівы і прадбачлівы' — усх.-маг. г. (Насовіч, Мат. апыт.),
разбітны прым. 'развіты' — Віц. р. (Каспяровіч),
рызыкант м. 'знаходлівы і рашучы' — Жытк. (ТС),
цваны прым. — паўн.-зах. з. (СПЗБ);

цікаўны, дапытлівы, кемлівы, здагадзлівы:
адгадлівы прым. — мясц. (Насовіч),
быстрак м. 'хлопчык з задаткамі' — мясц. (Станкевіч),
быстрэчак м. — Смален. р. (Станкевіч),
вушлы прым. — Лаг., Чач. (СЦБ, Мат. апыт.),
выгодлівы прым. — Гом. р. (НЛГ),
даходлівы прым. — усх.-маг. г. (Бялькевіч),
дагадлівы прым. — Чэрв. (Шатэрнік),
дока м. і ж. — Смален. р. (Дабравольскі),
душкі прым. — Гарадз. р. (СРЛГ),
капавіты прым. 'разумны, кемлівы' — Ваўк. (Мат. Гарадз.),
кемкі прым. 'здагадлівы, востры розумам' — Лаг. (Варлыга),
кемны прым. — Лаг. (Варлыга),
медыраўны прым. — Шчуч. (Сл. Гарадз.),
смыслы прым., смыславы прым. 'кемлівы' — мясц. (Насовіч, Дабравольскі),
смякалісты прым. — Іўеў. (Сл. Гарадз.),
спраўны прым. — (ЖНшС),
угадлівы прым. 'здагадлівы' — мясц. (Насовіч),
цямкі прым. — паўн.-зах. з. (СПЗБ),
шупяк м. — Смален. р. (Дабравольскі).

Чалавек   Чалавек
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019