Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

дурны, разумова абмежаваны, слабы на розум.

абалдуй м., абалдуіна м. і ж., балдуй м., балдуіна м. і ж. — Мёр., Капыл. (ЖС, З нар. сл.),
абязгал м. — Віц. р. (Каспяровіч),
абэлдух м. — Рэч. (Мат. Гом.),
агламаздак м. — Слон., Клецк., Нясв. (Мат. мен.-мал., ЖНшС, НЛ),
адвэрцік м. — Гарадз. (ЖНС),
андалот м. — Шчуч. (Сл. Гарадз.),
асталоп м., асталопіна м. і ж. — Мёр., Капыл., Віц. р., усх.-маг. р., Бран. р. (З нар. сл., ЖС, Яўсееў, Каспяровіч, Бялькевіч, Растаргуеў),
астэкал м. — Мсцісл. (З нар. сл.),
бабак м. — Ветк. (Мат. Гом.),
балбес м., балбесіна м. і ж. — Мёр. (З нар. сл.),
балдэс м., балдэсіна м. і ж. — (З нар. сл., Мат. апыт.),
балвол м., балволіна м. і ж. — Мёр. (З нар. сл.),
балван м. — Зэльв., усх.-маг. г. (Сцяцко, Насовіч),
балдавешка м. і ж. — Чэрв. (Шатэрнік),
балдыр (баўдыр) м. — Мёр., Стаўбц. (ЖНС, ЖС),
баслуй м., баслуіна м. і ж. — Мёр. (З нар. сл.),
бэса м. і ж. — Дзятл. (Сл. Гарадз.),
водур м. — Слон. (ЖНС),
вулбак м. — Смарг. (Сл. Гарадз.),
воталапень м. — Слон. (Мат. апыт.),
галетнік м. — Уздз. (ЛАБНГ),
галузнік м. — Ельск. (ЛАБНГ),
галюза м. і ж. — Пух. (ЛАБНГ),
гелда ж. — Мёр. (З нар. сл.),
глума ж. — Касц. (Н. сл-сць),
глумак м., глумачка ж. — усх.-маг. р. (Насовіч),
глуміла м. і ж., глуміна м. і ж. — Мсцісл. (Юрчанка),
глупіла м. і ж. — Мсцісл. (Юрчанка),
глупяк м., глупячка ж. — Мсцісл. (Юрчанка, Насовіч),
голда м. і ж. — Мёр. (З нар. сл.),
даўбас м. — Стаўбц. (ЖС),
дура ж. — усх.-маг. г., Чэрв. (Бялькевіч, Шатэрнік, Насовіч),
дуравей (дуравель) м. — усх.-маг. г., паўн.-зах. з. (СПЗБ, Бялькевіч),
дуралея м. і ж. — Мсцісл. (Юрчанка),
дурак м. — усх. з. (Мат. Гом., Мат. мен.-мал., СПЗБ, ТС, З нар. сл.),
дуралей м., дуралейка м. і ж. — усх. з., Мёр. (СПЗБ, Яўсееў, Юрчанка, Насовіч, З нар. сл.),
дурало н. — Мсцісл. (Мат. апыт.),
дуралом м. 'рашучы, але дурань' — Мсцісл. (Мат. апыт.),
дурань м. — агульн. (Каспяровіч, Шатэрнік, Янкоўскі, Станкевіч, Мат. Гом., З нар. сл.),
дурны прым. — агульн. (ТС, СПЗБ, Мат. апыт.),
дурачына м. і ж. — Мёр., Лаг. (З нар. сл., Варлыга),
дурашлёп м. — Мёр. (З нар. сл.),
дурбавела м. і ж. — Жытк. (ТС),
дурбала м. і ж. — Драг., Стол. (НЛ),
дурбан м. — Стаўбц. (НС),
дурвяла м. і ж. — Смален. р. (Дабравольскі),
дурдол м., дурдола ж. — Бял. (Яўсееў),
дурка (дурко) м. — Жытк. (ТС),
дуркеша ж. — Бял. (Яўсееў),
дурлёпіна м. і ж., дурлёпа м. і ж. — Мсцісл. (Юрчанка),
дурман м. — Мёр., Стол. (З нар. сл., ТС),
дурманай м. — паўн.-зах. з. (СПЗБ),
дурнапышка ж. — мясц. (Насовіч),
дурнёха м. і ж. — Мёр. (З нар. сл.),
дурніна м. і ж. — мясц. (СЦБ, СПЗБ, ТС, З нар. сл., Варлыга, Шатэрнік, Бялькевіч, Насовіч, Станкевіч),
дурніся м. і ж. — Мёр. (З нар. сл.),
дурніца м. і ж. — Мёр., Навагр., Чач., Кам., Жытк., Мсцісл. (З нар. сл., ЖС, ЖНС, ТС, Варлыга, Насовіч),
дурнота ж. — Стол. (ТС),
дурнуля м. і ж. — Гом. р. (НЛГ),
дурнуша ж., дурнушка ж. — Мсцісл. (Юрчанка),
дурус м. — усх.-маг. г. (Бялькевіч),
дурняк м. — Слон. (ЖНС),
дуруша ж. — Мсцісл. (Юрчанка),
дурыла м. і ж. — усх.-маг. г., Смален. р., Зах.-бран. р. (Бялькевіч, Насовіч, Дабравольскі, Растаргуеў),
дурыліца ж. — усх.-маг. р. (Насовіч),
дурылка м. і ж. — усх.-маг. р. (Насовіч),
дурында м. і ж. — усх.-маг. р. (Насовіч),
дурэц м., дурыца ж. — паўн.-зах. з., Слон. (СПЗБ, НЛ),
ёўбела м. і ж. — Зэльв. (Сцяцко),
зашалопа м. і ж. — Драг. (НЛ),
кеп м., кепа ж. — усх.-маг. г., Гом. р., Смален. р. (НЛГ, Насовіч, Дабравольскі),
кундуля м. і ж. — паўн.-зах. з. (СПЗБ),
лабус м. — паўн.-зах. з. (СПЗБ),
мэндаль м. — Мёр. (З нар. сл.),
раз'ёлуп м. — мясц. (Насовіч),
рэся ж. — Зэльв. (Сл. Гарадз.),
рэхва ж. — Зэльв. (Сцяцко),
стоўдар м. — Гарадз. (ЖНС),
толапень м. — Шкл. (Мат. Маг.),
хуламей м., хулая м. і ж. — усх.-маг. г. (Насовіч),
халуза м. і ж. — Бял. (ЛАБНГ),
хаўбень м. — усх.-маг. г. (Насовіч),
шадура м. і ж. — Капыл. (З нар. сл.);

прыдуркаваты:
ацеслівы прым. — Стаўбц. (З нар. сл.),
безгаловы прым. — мясц. (Станкевіч),
боўдзелаваты прым., бяспутны прым. 'бесталковы і безразважны' — Віц. р. (Каспяровіч),
вяплаваты прым. — паўн.-зах. з. (СПЗБ),
галузаваты прым. — мясц. (Насовіч),
галамаваты прым. — мясц. (Станкевіч),
дураваты прым. 'прыдуркаваты' — зах. з. (СПЗБ, ЖНшС, ТС, Федароўскі),
дуркаваты прым. — Краснап., Бял. (ЛАБНГ, Яўсееў),
дурнаваты прым. — паўн.-зах. з. (СПЗБ),
ёкнуты прым. — Гарадз. р. (Сл. Гарадз.),
ёлуплівы прым. 'прыдуркаваты, які толькі лыпае вачамі' — мясц. (Насовіч),
малавумны прым. — Гарадз. р. (Сл. Гарадз.),
малахольны прым. 'не ў поўным розуме' — усх.-маг. г. (Бялькевіч),
неразбітны прым. 'дурнаваты, някемлівы' — Стол. (ТС),
неразважны прым. 'не здольны да разважанняў' — мясц. (Насовіч),
несамавіты прым. — Жытк. (ТС),
негумазны прым. — Шчуч. (Сл. Гарадз.),
паўгаловы прым. 'недарэчны' — Гарадз. р. (Сл. Гарадз.),
паўгалоўка ж. — Гарадз. р. (Сл. Гарадз.),
пацопаны прым. — Лоеў. (Янкова),
прыдурак м. — Зах.-бран. р. (Растаргуеў),
прыдуркаваты прым. 'не зусім дурны і не разумны' — Кобр. (ЖНшС),
прыпылены прым. — Жытк. (ТС),
прытыраны прым. — Шчуч. (З нар. сл.),
прышалупаваты прым. — Карэл. (Сл. Гарадз.),
тлумаваты прым. — Гарадз. р. (СРЛГ),
трыплаваты прым. 'які гаворыць недарэчна' — паўн.-зах. з. (СПЗБ),
шалабанаваты прым. — Кап. (Н. сл-сць),
шамаваты прым. — Мсцісл. (Юрчанка),
шаламутны прым. 'бесталковы' — Чэрв. (Шатэрнік),
шулепаваны прым. — Стол. (ТС),
шулякаваты прым. — Жытк. (ТС).

Чалавек   Чалавек
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019