Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

знаходлівы, здольны хутка знайсці выйсце, адказ, кемлівы.

знаходлівы:
бегкі прым. — мясц. (Станкевіч),
выхаджавы прым. — Карм. (Мат. Гом.),
дасціпны прым. — Віц. р. (Каспяровіч),
даходлівы прым. — усх.-маг. р. (Бялькевіч),
кідлівы прым. — Смарг. (Станкевіч),
падземніца ж. 'знаходлівая, выкрутлівая жанчына' — Віц. р. (Каспяровіч),
пракуда м. і ж. — мясц. (Насовіч),
празух м., празурка м. — мясц. (Насовіч),
празукаваты прым. — усх.-маг. г. (Насовіч, Мат. апыт.);

здагадлівы:
адгадлівы прым. — мясц. (Насовіч),
выгодлівы прым. — Гом. р. (НЛГ),
дагадлівы прым. — Чэрв. (Шатэрнік),
празорлівы прым. — мясц. (Насовіч);

кемлівы:
вушлы прым. — Лаг., Чач. (Варлыга, Мат. апыт.),
звішны прым. — Кобр. (ЖНшС),
зналец м. 'знаток, разумец' — мясц. (Станкевіч),
капавіты прым. — Гарадз. р. (Мат. Гарадз.),
кемкі прым. — Лаг. (Варлыга),
кемны прым. — Чэрв., Смарг., Лаг., Смілав. (Шатэрнік, Варлыга, Станкевіч),
мадыраўны прым. — Шчуч. (Сл. Гарадз.),
смыслівы прым. — мясц. (Насовіч),
смысляк м. — Смален. р. (Дабравольскі),
смякалісты прым. — Іўеў. (Сл. Гарадз.),
цваны прым. — паўн.-зах. з. (СПЗБ),
цямкі прым. — паўн.-зах. з. (СПЗБ),
шупяк м. — Мсцісл. (Мат. апыт.).

Чалавек   Чалавек
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019