недаразвіты, недастаткова развіты, абмежаваны ў здольнасцях разумець, вызначацца ў паводзінах.

абалдэй м., абалдуй м. — Зах.-бран. р., Мсцісл. (Растаргуеў, Мат. апыт.),
аблавухі прым. — Карэл. (З нар. сл.),
аболдус м. — Карэл. (З нар. сл.),
аболтус м. — Мсцісл. (Мат. Маг., Мат. апыт.),
абоўдзіла м. і ж. — Гом. р. (НЛГ),
абух м. — Сен. (НЛ),
агламаздак м. — Лаг. (СЦБ),
аплэвух м., аблэвух м. 'не надта разумны' — Сен. (ЛГ),
артамон м., артамонка м., артамоня м. — Чэрв., Мсцісл. (Шатэрнік, Юрчанка),
асталоп м. — Ашм., Мсцісл. (Сл. Гарадз., Мат. апыт.),
асталопіна м. і ж. — Смален. р. (Дабравольскі),
байда ж. — Жытк. (ТС),
бамбула м. і ж. — Стол. (ТС),
балвешка м. і ж. — Стол. (ТС),
балдэс м. — усх.-маг. р. (Бялькевіч, Мат. апыт.),
балдэшка м. і ж. — Жытк. (ТС),
балобан м. — Стол. (ТС),
біндас м. — Віц. р. (Каспяровіч),
безгаловіца ж. — мясц. (Станкевіч),
блазень м. 'хто дрэнна разумее' — Гл. (Янкоўскі),
боўдзіла м. і ж. 'недарэка, адсталы, недаразвіты' — Чаш., Пух., Стаўб., паўн.-зах. з. (З нар. сл., СПЗБ, СЦБ, Станкевіч),
боўдыр м. — Стол. (ТС),
боўтка м. і ж. — Пол. (З нар. сл.),
баўтрук м. 'недалёкі чалавек, які ні ў чым не разбіраецца' — Мёр. (З нар. сл.),
баўдзень м., баўдзёла м. і ж., баўцель м., баўціла м. і ж. — Мёр. (З нар. сл.),
букса ж. — Жытк. (ТС),
бэйбас м. — Пін. (НЛ),
варапай м. — паўн.-зах. з. (СПЗБ),
вігля ж. — Стол. (ТС),
вухла м. і ж. — Мёр. (З нар. сл.),
гаман м. 'бесталковы' — паўн.-зах. з. (СПЗБ),
галуза м. і ж. — Лаг., Слон., паўн.-зах. з., усх.-маг. г., Гом. р. (СПЗБ, СЦБ, НЛ, Мат. Гом., Насовіч, Станкевіч),
глабузда м. і ж. — паўн.-зах. з. (СПЗБ),
глуздзень м. — усх.-маг. г. (Насовіч, Станкевіч),
грамазда м. і ж. — паўн.-зах. з. (СПЗБ),
дзёўбала м., дзяўбіла м. — Бял. (Яўсееў),
дручыня м. і ж. 'упарты недарэка' — Мсцісл. (Юрчанка),
доўбіла м. і ж. — Лаг. (Варлыга),
доўбня ж. 'балдаваты' — Пол., Лаг. (НЛ, Варлыга),
дуплявацень м. — Мсцісл. (Юрчанка),
дурык м. 'прастак, дурачок' — усх.-маг. г. (Бялькевіч),
ёлуп м. — Чэрв., Віц. р., усх.-маг. г. (Каспяровіч, Шатэрнік, Бялькевіч, Насовіч),
олуп м. — Стол., Жытк. (ТС),
ёлупень (олупень) м. — Стол. (ТС),
забайдэшка ж., загламазданка ж. — Стол. (ТС),
знібада м. і ж. 'несамавіты' — Бял. (Яўсееў),
калапэца м. і ж. 'няўдаліца' — Мсцісл. (Юрчанка),
кушла м. і ж. — Гарадз. р. (Сл. Гарадз.),
лабідуда м. і ж. — Гарадз. р. (Сл. Гарадз.),
лапута м. і ж. 'няўклюда' — Жытк. (ТС),
лунь м., лунішча м. і ж. 'псіхічна бескантрольны' — Брасл., Глыб., Паст. (ЛАБНГ),
лямяк м. — Стол. (ТС),
мажджэр м. — Уздз. (СЦБ),
мацёха м. і ж., мацюха м. і ж., цёха м. і ж., цюха м. і ж. 'недалёкі чалавек, які ні ў чым не разбіраецца' — Мёр. (З нар. сл.),
надаўб м., надаўба м. і ж., надаўбень м. — Жытк., Лаг. (ТС, Варлыга),
нявывалака м. і ж. 'не надта кемлівы' — Пол. (НС),
нягеглік м. — Мсцісл. (Юрчанка),
недавумак м., недавумка ж. — Мсцісл. (Юрчанка),
недалуга м. і ж. — Мсцісл., Гарадз. р. (Мат. Гарадз., Мат. апыт.),
недалэнга м. і ж. — Лід., Слон., Стаўбц., Беластоц. р. (ЖС, ЖНшС, Мат. Гарадз.),
недалэнжны прым. — Свісл. (Шаталава),
недапёка (недапека) м. і ж. — Пол., Бягом., Мсцісл., паўн.-зах. з. (СПЗБ, НЛ, Яўсееў, Янкоўскі, Юрчанка, Насовіч, Станкевіч),
недапеклы прым. — паўн.-зах. з. (СПЗБ),
недапечаны прым. — Пол., усх.-маг. р. (НЛ, Насовіч),
недапечка ж. — Мсцісл. (Юрчанка),
недароб м. — Жытк. (ТС),
недаробак м. — Пол. (НЛ),
недарэдак м. — Стол. (ТС),
недарэйша м. і ж. — паўн.-зах. з. (СПЗБ),
недарэка м. і ж. — Лаг., Гом. р. (НЛГ, Варлыга),
недарэкі прым. — Лоеў. (Янкова),
недацёпа м. і ж. — Мёр., Мсцісл., Жытк. (ТС, З нар. сл., Юрчанка),
недацяпа м. і ж. — Мсцісл. (Юрчанка),
недачупаля (недачупальня) м. і ж. — Пух. (ЖС),
нядужнік м. — усх.-маг. р. (Бялькевіч),
няздара м. і ж. — Карэл. (Мат. Гарадз.),
няўклюда м. і ж., неўклюдзь ж., няўклюддзе ж. 'недарэка' — Слаўг. (Н. сл-сць),
неўдаль м. і ж., няўдаліца м. і ж., няўдалле н. — Слаўг., Лоеў. (Н. сл-сць),
пацяўпешка м. і ж. — Пол. (НЛ),
прытырак м. — Бых., Шчуч. (ЖНС, З нар. сл.),
рагавешка ж. — Кір. (НС),
разыда ж. 'няўмелы, бесталковы' — Шчуч. (З нар. сл.),
раскепа м. і ж. — Слон. (ЖС),
рататуй м. 'някемлівы' — Мсцісл. (Юрчанка),
салапайла м. і ж., салапайка, салапай м., салапалка, салапэй м. і ж. — Пін. (НЛ, Янкоўскі),
салапон м. — Лаг. (Варлыга),
статуй м. — Мёр., Віц. р. (З нар. сл., Каспяровіч),
стаўбень м. — Бял. (Яўсееў),
стаўдур м. — Гарадз. р. (Сл. Гарадз.),
стуібень м. — Пол. (НЛ),
талапень м. — Смарг. (Сл. Гарадз.),
таўбун м. 'недалёкі, дурнаваты' — Мсцісл. (Юрчанка),
туравей м., таравейка ж. 'неразвіты чалавек' — Мсцісл. (Юрчанка),
турак м. — Жытк. (ТС),
удод м. 'дурань' — Зэльв., Навагр. (Сцяцко, Сл. Гарадз.),
халдэй м., халдося м. і ж., халдэся м. і ж., халдэя м. і ж. — Мёр., Мсцісл. (З нар. сл., Мат. апыт.),
цюпа м. і ж., цюўпня м. і ж., цюпня м. і ж. — Мёр. (З нар. сл.),
цюпка м. і ж. — Пол. (НЛ),
чулавей м., чулавейка м. і ж. — Мсцісл. (Юрчанка),
чучайла н. 'недарэчны' — Жытк. (ТС),
шалду-балду (шалды-балды) — Карэл., Мсцісл., Стол. (ЖС, ТС),
шульма м. — Стол. (ТС).

Паведаміць пра недакладнасьць