пусты, неглыбокі па разважаннях, легкадумны, павярхоўны, беззмястоўны, малазначны, бесталковы.

аблахазар м. — Гарадз. р. (СРЛГ),
аскалёпак м. — Круп. (ЖС),
балагэйла м. і ж. — Гарадз. (Цыхун),
балмашнік м. 'пусты і ветраны' — мясц. (Насовіч),
брайна ж. — Мсцісл. (Юрчанка),
верхалаз м. — Малад. (СЦБ),
вертахля ж. 'неўраўнаважаная і легкадумная' — Дзярж. (НС),
вярцёлка (вярцелка) ж. 'непастаянная ў думках' — Мсцісл. (Юрчанка),
галгаянка ж. — Удз. (Мат. мен.-мал.),
гламазда м. і ж. 'бесталковы' — Чэрв. (Шатэрнік),
гуна м. і ж. 'пустаслоў' — Зэльв. (Сцяцко),
круцёлка ж. 'непастаянная ў думках' — Мсцісл. (Юрчанка),
нішчэта ж. 'пусты, бесталковы' — Стол. (ТС),
пустабека м. і ж. — Лаг. (Варлыга, Станкевіч),
пустадом м. 'пусты, бязглузды' — усх.-маг. г., Віц. р. (Бялькевіч, Каспяровіч),
пустадомак м., пустадомка ж. — Чэрв. (Шатэрнік),
пустальга м. і ж. — паўн.-зах. з., Лаг., усх.-маг. г., Клецк., Лоеў., Смален. р. (СПЗБ, НЛ, НСЛ, Янкова, Каспяровіч, Насовіч, Дабравольскі),
пустата (пустота) ж. 'пусты, легкадумны' — Мсцісл., Стол. (ТС, Юрчанка),
пустыня ж. — Мсцісл. (Юрчанка),
пустышка ж. 'пусты, нікчэмны, бязглузды' — Чач. (Мат. апыт.),
свірысцель м. і ж., свірысцёлка ж. 'легкадумная, балбатлівая асоба' — Мсцісл. (Юрчанка),
свістуха ж. 'лёгкадумная і свавольная' — паўн.-зах. з. (СПЗБ),
свістушка ж. — Мсцісл. (Юрчанка),
талалуй м. 'дурнаваты балбатун' — Верхнядзв. (Шаталава),
тарайда м. і ж. — паўн.-зах. з. (СПЗБ),
турлычык м., турлычка ж. 'разумова абмежаваны балбатун' — Мсцісл. (Юрчанка),
халайстра м. і ж. — Слуц. (Станкевіч),
халавей м. — Зах.-бран. р. (Растаргуеў),
чаўпешка ж. 'пусты, някемлівы' — Бых., Капыл. (ЖС, ЖНС),
чухмельнік м. 'пустазвон' — Мсцісл. (Юрчанка),
шалабоўка ж. 'бесталковы' — Ушач. (НЛ),
шалагойда м. і ж. — Капыл. (Н. сл-сць),
шалаплут м., шалапут м. 'легкадумны, пусты' — паўн.-зах. з. (СПЗБ),
шалдабан м. 'неразумны, пусты, ганарлівец' — Мсцісл. (Юрчанка),
шарабан м. — Гарадз. р. (СРЛГ),
шаяц м. — Кругл. (ЖНС),
шоя м. і ж. 'бязглузды' — Мсцісл. (З нар. сл.),
шугаваты прым. 'дурнаваты, непастаянны' — Лоеў. (Янкова),
шугавей м. — Мсцісл., Чач., Лоеў., Зах.-бран. р. (Янкова, Растаргуеў, Мат. апыт.),
шугайла м. і ж. — Лоеў. (Янкова).

Паведаміць пра недакладнасьць