разяваты, рассеяны, няўважлівы.

безуважны прым. — Віц. р., Маг. р. (Каспяровіч, Насовіч),
верхалоп м. — паўн.-зах. з. (СПЗБ),
вяпла м. і ж. — паўн.-зах. з. (СПЗБ),
вэпла м. і ж. — Смарг. (Сл. Гарадз.),
гавэла (гавяла) м. і ж. — паўн.-зах. з. (СПЗБ),
гапа м. і ж. — Гарадз. р., паўн.-зах. з. (СПЗБ, Сл. Гарадз., Цыхун),
зявак м. — усх.-маг. г. (Бялькевіч),
лэмза м. і ж. — паўн.-зах. з. (СПЗБ),
рагеза м. і ж. 'рассеяны, дурнаваты' — Мір. (З нар. сл.),
разгірэня м. і ж. — Ваўк. (Мат. Гарадз.),
разявеня м. і ж. — Шчуч., Сл., Гл. (Янкоўскі, ЖНшС, Сл. Гарадз.),
раззява (разява) м. і ж. — Драг. (ЛАБНГ),
разявака м. і ж. — паўн.-зах. з., Чэрв. (СПЗБ, Шатэрнік, Насовіч),
разівон м., разівоня м. і ж. — Мсцісл. (Юрчанка),
разяпа м. і ж. — Касц., Чач. (Мат. Маг., Мат. апыт.),
разева м. і ж. — Чэрв. (Мат. мен.-мал.),
разёпа м. і ж. — усх.-маг. г. (Бялькевіч),
разіня м. і ж., разінька м. і ж., разява м. і ж., разявака м. і ж. 'рассеяны, някемлівы' — Мёр., Докш., Лаг. (З нар. сл., Мат. мен.-мал., Варлыга),
разяўрот м. — Лід. (Сл. Гарадз.),
раскепа м. і ж. 'някемлівы, няўважлівы' — Гарадз. р., Дзярж., Стол. (НС, ТС, Сл. Гарадз.),
расцяпка ж. 'някемлівая, няўважлівая жанчына' — Мсцісл. (Юрчанка),
ратазей м. — паўн.-зах. з. (СПЗБ, З нар. сл.),
ратазеец м., ратазейнік м., ратазеяннік м. — Мсцісл. (Юрчанка),
роцька м. і ж. 'дурань' — Мёр. (З нар. сл.),
салапенда (салапэнда) м. і ж. — Пух. (ЖС),
салапяка м. і ж. 'ратазей з дурнаватым выглядам' — Чэрв. (Шатэрнік),
хлуя ж. 'дурань, разявака' — мясц. (Насовіч),
цяцера м. і ж., цецярлюк м. 'някемлівы, дурны, ратазей' — Мсцісл. (Юрчанка, Мат. апыт.),
цяпуха м. і ж. — Віц. р. (Каспяровіч),
шалепаўка ж. 'расцяпа' — Бяроз. (Шаталава),
шывэра м. і ж. — Драг. (НЛ).

Паведаміць пра недакладнасьць